Калядны канцэрт

8 студзеня ў Брэсце ў канферэнц-зале, па вуліцы К. Маркса, 19 адбыўся "Калядны канцэрт" духоўнай музыкі і паэзіі.

У праграму канцэрта ўвайшлі самыя папулярныя калядныя мелодыі і песні розных часоў і народаў свету, музычных стыляў у арыгінальных і сучасных апрацоўках, а таксама і тэатральныя пастаноўкі.

З ініцыятывай правядзення такога канцэрта выступіла берасцейская "Воскресная школа".

"Такі канцэрт праводзіцца ў нашым горадзе ўпершыню, але мы спадзяемся, што ён стане традыцыйным і будзе праходзіць штогод, — паведаміў Юры, адзін з арганізатараў "Каляднага канцэрту". — Акрамя "Каляднага канцэрта" мы плануем правесці ў горадзе яшчэ шэраг падобных культурных мерапрыемстваў".

Словы падзякі, цёплае зносіны пасля канцэрту ўсялялі ўпэўненасць у тым, што ніхто з прысутных не застаўся абыякавым да пачутага. Выдатная музыка, песні, вершы ў прафесійным выкананні зарадзілі ўсіх станоўчай энергіяй, добрым настроем і зрабілі гэтыя святочныя дні па-сапраўднаму незабыўнымі.

Паводле dzedzich.org

Каментаваць