Кампанія “Рок-салідарнасць” працягвае свае спробы даведацца пра так званыя “чорныя спісы”

Актывісты кампаніі Рок-салідарнасць разаслалі лісты-запыты ў розныя інстанцыі: ад Палаты прадстаўнікоў і Адміністрацыі і да ўпраўлення унутраных справаў Мінгарвыканкама. “Паспрабавалі ахапіць усіх, хто нейкім чынам можа мець дачыненне да забароны гуртоў і “чорных спісаў, — кажа Аляксей, каардынатар кампаніі. — Але ўсе запыты перанакіроўваліся ў Міністэрства культуры, з якога нядаўна таксама прыходзіла адпіска, што справа забароны канцэртаў не знаходзіцца ў іх кампетэнцыі. Яшчэ чакаем адказу з Мінгарвыканкама.

У адказе з Мінкульта, за подпісам намесніка міністра Стружэцкага Т.І. агучваецца раней абазначаная  пазіцыя Міністэрства культуры: пра спісы забароненых музыкаў нам нічога не вядома, усе пытанні вырашайце ў судовым парадку.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць забараніць культурныя мерапрыемствы, калі іх правядзенне звязанае з заклікамі да гвалтоўнага звяржэння ці змены канстытуцыйнага дзяржаўнага ладу, з прапагандай вайны, гвалту, жорсткасці, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, парнаграфіі.

Таксама паведамляецца, што з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на прадухіленне прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, абарону грамадскай маралі, фармаванне здаровага ладу жыцця людзей, пры Міністэрстве культуры створаная Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленню прапаганды парнаграфіі, насілля, жорсткасці.

У сувязі з тым, што адказ не ўтрымлівае канкрэтных адказаў на сітуацыю з забаронамі канцэртаў беларускіх гуртоў, актывісты кампаніі Рок-салідарнасць плануюць накіраваць дадатковыя звароты.

Даведка:

Рок-салідарнасць — грамадская кампанія ў падтрымку забароненых музыкаў, створаная актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Кампанія пачала сваю дзейнасць 10 снежня ў дзень абароны правоў чалавека з акцыі па раздачы дыскаў з музыкай забароненых выканаўцаў, а таксама інфармаваннем пра існаванне такіх спісаў. Стартаваўшы у Мінску, на сёння кампанія закранула Магілёў, Наваполацк, Віцебск і іншыя гарады краіны. Актывісты кампаніі працягваюць інфармаваць насельніцтва пра так званыя “Чорныя спісы і пра забароны канцэртаў. 

Каментаваць