Канцэрт-экскурсія Re1ikt у «Графіці»

Беларускі гурт Re1ikt запрашае сваіх слухачоў і проста аматараў добрай рок-музыкі на незвычайны канцэрт-экскурсію, які адбудзецца ў клубе «Графіці» 10 чэрвеня.



Канцэрт-экскурсія Re1ikt у «Графіці»


У праграме: найлепшыя песні гурта, старыя і новыя. А таксама апавяданні пра найцікавейшыя гарады і фестывалі, якія наведаў Re1ikt.

Кампазіцыі гурта будуць суправаджацца тэматычным слайд-шоў рэдкіх фатаграфій калектыву, зробленых падчас паездак.

Гурт Re1ikt з’явіўся напачатку 2000-х, калі хлопцы былі яшчэ школьнікамі. За гады існавання калектыў вельмі змяніўся: спачатку Re1ikt гралі grunge, потым — progressive rock і нават post metal. Цяпер каманда эксперыментуе з беларускай фолк- і этна-музыкай.

Гурт спадзяецца, што гэты канцэрт-экскурсія дазволіць слухачам адхіліць заслону жыцця рок-музыкаў.

10 чэрвеня клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16)

Уваход: 19:00

Пачатак канцэрта: 20:00

Білеты:  40 000 – папярэдне; 50 000 - у дзень канцэрта

Інфалінія: +375 (29) 638-4444; +375 (33) 638-4444; +375 (25) 638-4444

Skype: diskoteq

Google: diskoteq

ICQ: 531-07-353

Каментаваць