Канцэрты толькі з дазволу ідэолагаў

Канцэрты, спектаклі і культурна-відовішчныя імпрэзы ў Беларусі будуць праводзіцца з дазволу ўпраўлення ідэалагічнай работы гарвыканкама Мінскагаворыцца ва ўказе, падпісаным прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.



Кадр з фільма «Жыве Беларусь»


«Указам прадугледжваецца, што арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнай імпрэзы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасведчанне) ва ўпраўленні ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама (Мінскага гарвыканкама)»,гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

 

Арганізатарам канцэртаў замежных выканаўцаў трэба будзе для атрымання гастрольнага пасведчання аплаціць дзяржаўную пошліну ў адмысловы фонд прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Беларускім выканаўцам пасведчання будуць выдавацца бясплатна.

Дарэчы, такая сістэма ўжо існавала ў Беларусі да 1 студзеня 2011 года. Потым яна была скасаваная прэзідэнцкім указам 542 ад 19 кастрычніка 2010 года«з мэтай удасканалення дзейнасці па правядзенні культурна-відовішчных імпрэз у Рэспубліцы Беларусь». А зараз ізноў увялі чарговым прэзідэнцкім указамі зноў жа дзеля «ўдасканалення практыкі арганізацыі і правядзення такіх імпрэз».

«Радыё Свабода» на сваёй старонцы ў Facebook пацікавілася, якія думкі маюць на гэты конт яе падпісчыкі. Першым адказам было: «Думкі? А вы ўзялі дазвол у ідэолагаў на думанне?» 

Абмеркаванне:

  • Пятро
  • 2013-06-06 14:33:36
«Думкі? А вы ўзялі дазвол у ідэолагаў на думанне?» - такі дазвол чынавецтва ўжо бярэ. Але...не атрымоўвае (!!!)

Каментаваць