Карціна Малевіча паставіла сусветны рэкорд

На аўкцыоне Christie’s яна была прададзеная за неймаверную суму.


Як паведамляе belnovosti.by, падчас аўкцыёна ў Нью-Ёрку карціна мастака-авангардыста з Віцебска Казіміра Малевіча была прададзеная за 85,8 млн долараў.

Гаворка ідзе аб карціне пад назвай "Супрэматычная кампазіцыя", якую набыла галерэя Levy Gorvi.

Вядомы твор быў напісаны ў 1916 годзе. Варта адзначыць, што толькі за апошняе дзесяцігоддзе "Супрэматычная кампазіцыя" двойчы ўсталёўвала сусветны рэкорд.

Паведамляецца, што агулам на аўкцыёне было рэалізавана каля 89% лотаў, а сума здзелак склала 415,9 млн долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-05-27 00:03:18
Прадалася не столькі карціна, колькі імя аўтара, гісторыя "яго хваробы" (то бок - яго мастацтва) і гісторыя самой карціны (пералік папярэдніх гаспадароў). Калі б твор быў падпісаны Малевам Казіміровічам, то нулёў на цэньніку было куды менш.

Каментаваць