«Кассиопея» прадставіла свой новы сінгл (фота)

Адзіны ў свеце цынк-поп гурт адыграў канцэрт 15 снежня ў пашыраным складзе ў мінскім «Корпусе». Атрымаць асалоду ад нестандартнай музыкі і тэкстаў з «кроўю купідонаў» і «юнацтвам сонца» прыйшло звыш дзвюх соцень чалавек.

Падчас выступу музыкі прэзентавалі сваю новую песню «Верёвочка». «Гэта адна з нешматлікіх песень, якая напісана абсалютна сур'ёзна і без усякай іроніі, сарказму і цынізму», — азначыў клавішнік Аляксандр Ліберзон для сайта лэйбла «Пяршак»  і дадаў: «Гэта пераказ рэальнай гісторыі, якой са мной падзялілася выдатная жанчына гадоў шасцідзесяці. У яе суседкі ў вёсцы быў сапраўды такі ж выпадак у жыцці, адзінае — мы памянялі месцамі герояў: там жанчына душыла мужчыну, а ў нас мужчына — жанчыну. У святле сучаснай рэчаіснасці такі варыянт нам здаўся больш актуальным. Гэта праўдзівая і жыццёвая сітуацыя пра звычайнае чалавечае побытавае каханне, калі галавой ненавідзіш чалавека, а сэрцам кахаеш».




Практычна ўся песня напісана на хатніх прыборах: пачынаючы ад пластыкавых вёдраў і заканчваючы каністрамі, бутэлькамі, склянкамі. З сур'ёзных інструментаў, па словах музыкаў, запісвалася толькі валторна.






Каментаваць