Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Кашлаты Вох» прэзентаваў альбом «Не бяры да галавы» (фота, відэа)

18 лютага ў мінскім клубе «Бруге» прайшла прэзентацыя альбома «Не бяры да галавы» гурта «Кашлаты Вох». Стыль сваёй музыкі ўдзельнікі гурта вызначаюць як фолк-панк. 


Перад «Кашлатым Вохам» па гадзіне адыгралі гурты «Бульбінгем» і «Exegutor».

Фрагмент выступу гурта «Exegutor»




Да выступу фронтмэнаў публіка была ўжо добра разагрэтай.




«Вохі» хуліганілі па поўнай праграме: дудар з дудой без бурдона і ў банным халаціку, які плаўна змяніўся на кашулю анёлка, сярэднявечны манах, што ацірае валасамі ногі вакалісту-Хрысту і такім чынам плаўна ператвараецца ў Марыю Магдалену, гітарыст у вобразе жанчыны лёгкіх паводзінаў, што паступова «губляе» спачатку дыядэму, а потым панчохі, паяданне кінутых на сцэну букецікаў кропу, а потым перакіданне імі са слухачамі…



«Плаўных ператварэнняў», на радасць публіцы, было багата. І неяк па-панкаўску весела.





Удзячныя фанаты залазілі на сцэну і саскоквалі ў натоўп, некаторых, не ахвочых саскокваць, мякка справаджвалі. Але абышлося без асаблівых эксцэсаў. Ну, аблілі мяне півам разок, з кім не бывае. Дробязі жыцця, бо часам здавалася, што магла і апаратура са сцэны паляцець.

Фрагмент выступу гурта «Кашлаты Вох»

 

Вядоўца настойліва рэкламаваў мерч і часам забываўся на назву альбома, дзеля якога, уласна, усе мы сабраліся.



Публіцы быў прадэманстраваны самы экзатычны і нешматслоўны ўдзельнік гурта «Кашлаты Вох» — дохлы селядзец Фёдар, дбайна запакаваны ў цэлафан. Няблага захаваўся для свайго ўзросту!



Прыкладна праз месяц чакаецца яшчэ адзін канцэрт «Кашлатага Воха», сачыце за навінамі.

 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-02-19 13:16:02
Цікавае відовішча! А вось тут http://belisrael.info/?p=9390 яшчэ адзін беларускі панк.
  • фцф
  • 2017-02-19 14:30:23
Дык, а ці ёсьць вошы ў іх кашлатых галавах? Ці толькі "вохі" ды "охі"? І якой мовай яны карыстаюцца?

Каментаваць