Казімір Малевіч гасцюе ў Якуба Коласа

Да 20 верасня ў Мінску, на плошчы Якуба Коласа бясплатна дэманструюцца рэпрадукцыі твораў сусветна вядомага мастака Казіміра Малевіча.



Рэпрадукцыі Казіміра Малевіча. Фота Марата Гаравога


Мінчане і госці сталіцы могуць пазнаёміцца з рэпрадукцыямі 15 вядомых прац Малевіча, што адлюстроўваюць розныя стылі творчасці мастака, у тым ліку «Аўтапартрэт» 1910 года, «Чорны супрэматычны квадрат» 1915 года і «Дзеўчына з грэбнем у валасах» 1932 года. Рэпрадукцыі надрукаваныя на планшэтах памерам 1х1,5 метра з суправаджальным тэкстам па гісторыі карцін на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Слайды для рэпрадукцый прадставілі Дзяржаўная Траццякоўская галерэя (Масква) і Дзяржаўны Рускі музей (Санкт-Пецярбург). У экспазіцыі таксама прадстаўлена храналогія жыцця мастака.

Казімір Малевіч — тэарэтык і рэфарматар мастацтва, педагог і філосаф, заснавальнік супрэматызму — аднаго з напрамкаў абстракцыянізму. Малевіч мае непасрэднае дачыненне да Беларусі: з 1919 па 1922 гады мастак жыў і працаваў у Віцебску, дзе кіраваў майстэрняй у Народнай мастацкай вучэльні, якую ўзначальваў Марк Шагал, стварыў сваю школу «УНОВИС» і завяршыў распрацоўку тэрыі супрэматызму.    

Выстава арганізавана фондам «Ідэя» сумесна з гарадскімі ўладамі і Музеям сучаснага выяўленчага мастацтва пры падтрымцы прадстаўніцтва кампаніі «Фальксваген» у Беларусі.

 Фота аўтара:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Каментаваць