Казка пра літару Ў, якая ўратавала Каляды і Новы год

Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі (а можа нават і іх бацькамі) ў навагоднюю ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей і не пазнаюць Жыжаля і Мару???

Духі беларускага сусвету спыняюць час…і сонца не можа ўзыйсці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!

Але Яська і Янінка могуць выправіць сітуацыю, калі хуценька вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні, і сабраць чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ”. Асабліва цяжка знайсці апошнюю – “Ў нескладовае”.

Літара хаваецца ў Чароўным Калядным Бары, і пакуль галоўная гераіня казкі дзяўчынка Янінка не знойдзе “Ў нескладовае” – Новы Год і Каляды не надыйдуць.

А  Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць – і чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ” будуць сабраныя.

І казка вернецца!

І Новы Год з Калядамі надыйдуць!

Казка “Як літара Ў уратавала Каляды” – гэта новы дзіцячы музычна- тэатральны праект Рамана Арлова, вядомага па “J:МОРС”, “У нескладовае”, мюзікле “Чарадзей” і інш.

Хто сыграе галоўныя ролі – пакуль трымаецца ў сакрэце, але арганізатары і прадусары гэтай дзіцячай пастаноўкі абяцаюць, што будуць сюрпрызы.

Дзеткам да 3 год бясплатна.

Усім салодкі пачастунак!

Прадстаўленні адбудуцца ў Маладзёжным тэатры эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).
30 снежня — 18.00
4 студзеня — 15.00
Даведкі па тэлефонах: 44 5517706, 29 8517706

Каментаваць