«Кірмаш праектаў» для Міншчыны: другая прэзентацыя ідэй у Мінску — 12 чэрвеня

Экафестываль, спартовая пляцоўка, валанцёрскі летнік — гэтыя і іншыя задумы прадставяць жыхары Міншчыны на другой публічнай прэзентацыі ідэй у рамках Кірмашу праектаў.

У пачатку мая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна. Збор паспяхова завершаны, шэраг цікавых ідэй быў прадстаўлены грамадскасці падчас прэзентацыі (уставіць спасылку на артыкул) ў Маладзечне, а 12 чэрвеня другі раўнд конкурсу прымае Мінск.

Падчас прэзентацыі, якая адбудзецца на пляцоўцы культурніцкай прасторы “Тартак”, аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі. Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада і наваколля. Акрамя гэтага, Кірмаш праектаў — выдатны шанец знайсці аднадумцаў і партнёраў, пляцоўкі і рэсурсы, стаць культурным героем не толькі ў сваім горадзе, але і ва ўсёй краіне!

  • Калі вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае,
  • калі маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго,
  • калі хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі — актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,
  • не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна!

 
Прыходзьце 12 чэрвеня на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”!

 Культурніцкая прастора “Тартак” (Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”)

Пачатак у 19.00

Уваход вольны!

Даведкі: (29) 712-18-03, www.budzma.by

Сачыце за “Кірмашом праектаў” у сацыяльных сетках Вконтакте і Фэйсбук


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць