Кнігі

У пошуках страчанага

(Аляксандр Тамковіч)

Калі гаворка заходзіць пра аўтабіяграфію, мы заўсёды ўяўляем савецкія «палову аркуша пра сябе».

Брашура маладога гісторыка і журналіста Аляксея Шалахоўскага «Польскі кавалер» не падыходзіць пад гэта вызначэнне не толькі таму, што складаецца аж з 20-ці старонак. Проста гэты расповед, хоць і біяграфічны па сутнасці, усё ж не падобны на шматлікія модныя сёння «SV», бо ў ім ёсць не толькі «голыя» факты, але і эмоцыі.

Адзін з эпізодаў тычыцца роднай вёскі аўтара Развадава, што знаходзіцца ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

«У вёсцы Развадава засталіся 8 старых — трое мужчын і пяць жанчын…

Краму ўжо даўно разабралі на дровы, і яна не існуе. Ферму разбурылі, і цялят ніхто даўно ніхто не гадуе. Палі пустуюць. Няма каму і што сеяць, плошчу засаджваюць лесам».
--------------------------------------------------------------------------

Невядомая гісторыя

(Аляксей Хадыка)

19 кастрычніка ў кнігарні «Кніжны салон» на Калініна, 5 у Мінску прайшла прэзентацыя кнігі Анатоля Тараса «Костел в нашей жизни», якая выйшла ў яго серыі «Неизвестная история».

Як паведаміў прысутным аўтар, інфармацыйнай нагодай да падрыхтоўкі выдання зрабіўся 100-гадовы юбілей мінскага касцёла Святых Сымона і Алены, які будзе адзначацца 21 лістапада. Таму вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы выдання — асабліва ў падборы матэрыялаў, якія датычаць гісторыі Чырвонага касцёла і дзейнасці яго парафіі, — аказаў пробашч мінскага храма Уладзіслаў Завальнюк. 102 старонкі тэксту ў добра ілюстраванай кнізе, аднак, прысвечаны шырэйшаму колу пытанняў.

Па-першае, гісторыі ўсіх каталіцкіх храмаў і кляштараў Мінска. Па-другое, у выданні падрабязна распавядаецца пра будаўніцтва Чырвонага касцёла, драматычныя падзеі з жыцця сям’і яго фундатара Эдварда Вайніловіча. Нарэшце, А. Тарас расказвае пра адраджэнне культавага будынка пасля дзесяцігоддзяў занядбання.
 
Каментаваць