Кніга года–2017. Чытачы ўжо могуць прагаласаваць!

Ужо сёння і да 31 траўня кожны ахвочы можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію «Кніга года».



Сёння пачынаецца чытацкае неафіцыйнае галасаванне за лепшую кнігу мінулага года.

Сёлета чытачы зноў маюць магчымасць прыняць удзел у складанні рэйтынга лепшых кнігаў мінулага года. Запрацавала народнае галасаванне за кнігу году, дзе кожны ахвочы можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію “Кніга года”.

Чытацкі рэйтынг мае сімвалічнае значэнне. Вынік галасавання будзе вядомы 31 траўня. Свабоднае галасаванне на старонцы kniha.of.by будзе магчымым да 18:00 31 траўня. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў, які будзе агучаны ПЭН-цэнтрам.

Чытацкае галасаванне адбываецца другі раз. У 2017 годзе, з ініцыятывы чытачоў, была створана адмысловая старонка http://kniha.of.by , дзе кожны ахвочы мог аддаць свой голас за ўлюбёную кнігу. Быў створаны неафіцыйны чытацкі рэйтынг кнігаў 2016 г. У мінулым годзе, па версіі чытачоў, кнігай году стала "Радзіва Прудок" Андруся Горвата.

Сёлета чытачоў зноў запрашаюць прыняць удзел і стварыць чытацкую думку Беларусі. Раз на суткі можна прагаласаваць за любыя тры кнігі з дзевяці намінаваных літаратарамі на прэмію ПЭН-цэнтра. Такім чынам, праз некалькі дзён будзе створаны асобны рэйтынг кнігаў, па версіі чытачоў.

Афіцыйную прэмію "Кніга года" беларускі ПЭН-цэнтар прысуджае з 2014 г. за найлепшую кнігу, выдадзеную ў папярэднім годзе. Кнігі намінуюць літаратары і журы ў складзе 100 літаратараў абірае пераможцаў. Народнае, чытацкае галасаванне на сайце kniha.of.by з'явілася ў дадатак да пісьменніцкага з ініцыятывы чытачоў. Вынікі галасавання не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць