“КОЛЬКІ ШЧЫГУЛАЎ ДА РАЗУМЕННЯ МЕНСКУ”

Вядомы гісторык мастацтва, культуролаг, мастак Сяргей Харэўскі ў мінскай Галерэі Шчамялёва прамовіць “гораду і свету лекцыю “КОЛЬКІ ШЧЫГУЛАЎ ДА РАЗУМЕННЯ МЕНСКУ.



Вядомы гісторык мастацтва, культуролаг, мастак Сяргей Харэўскі ў мінскай Галерэі Шчамялёва прамовіць “гораду і свету лекцыю “КОЛЬКІ ШЧЫГУЛАЎ ДА РАЗУМЕННЯ МЕНСКУ.

Тэма лекцыі адсылае нас да аднаго з раздзелаў кнігі Сяргея Харэўскага “ПраМоўленае, выдадзенай у 2008 годзе, дзе аўтар выдатна вымалёўвае вобраз гораду. Але не толькі. Праз гістарычныя факты і падзеі, праз біяграфію вядомых асобаў, праз этымалогію гарадскіх тапонімаў, архітэктурныя асаблівасці і гісторыю ўзнікнення помнікаў культуры ствараецца своеасаблівая філасофія гараджаніна-мінчука.

Што засталося па-за друкаваным тэкстам? Як прагучаць разважанні лектара ў сенняшнім кантэксце? Якім будзе ўспрыняцце сенняшняга слухача? Запрашаем разам з Сяргеем Харэўскім паразважаць, а магчыма, і падыскутаваць пра гуманістычныя каштоўнасці, архітэктуру і мастацтва гарадской прасторы.

Уваход вольны!


 

Каментаваць