Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Колас перамог Купалу ў беларускамоўным батле

У дзень народзінаў Якуба Коласа 3 лістапада ў Мінску ў ГЦ «Galleria Minsk» прайшоў беларускамоўны паэтычны батл «Вершус». Пераможцаў па апладысментах гледачоў дапамагаў вызначаць дадатак на смартфоне — шумамер.

Алесь Снег

У паэтычным батле ўдзельнічала дзве каманды: «Зборная Коласа» і «Зборная Купалы». У Коласаўскую каманду ўвайшлі паэтка Кацярына Масэ, актрыса Алеся Сівохіна і паэт Алесь Снег. «Зборная Купалы» была прадстаўлена паэткай Маргарытай Латышкевіч, актрысай Настай Жлукценка і паэтам Мікітам Найдзёнавым. Мадэратарам імпрэзы быў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.

«Зборная Купалы»

Кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў палічыў батл часткай класікі: «Класіка — гэта не толькі пыльныя кнігі ў бібліятэках, але і яскравыя перфомансы».

У першым рангу спаборнічалі Алеся Сівохіна з Настай Жлукценка. Актрысы чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. У выніку, перамагла каманда Янкі Купалы.

У другім туры батлу спаборнічалі паэткі Кацярына Масэ і Маргарыта Латышкевіч. Яны чыталі ўласныя вершы. Шумамер вызначыў, што перамагла Кацярына Масэ, прадстаўніца «Зборнай Коласа».

«Зборная Коласа»

У заключны этапе батлу свае вершы чыталі Мікіта Найдзёнаў і Алесь Снег.

Мікіта Найдзёнаў

Тут ужо быў сапраўдны батл: вершы гучалі як выклікі і адказы адзін аднаму. «Паэты, давайце яднацца», — заклікаў у сваім вершы Мікіта Найдзёнаў. Шумамер вызначыў, што перамагла «Зборная Коласа» з Алесем Снегам.


Нагадаем, што батл прайшоў у межах новага этапу праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», дзе вучні 7–8 класаў дасылаюць відэа з дэкламаваннем вершаў беларускіх класікаў. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты, прымуць удзел у рэгіянальных этапах. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфон Apple.


Каментаваць