«КОН» Уладзіміра Някляева — кніга–2010 «Новага часу»

6 жніўня 1517 года ў Празе пабачыла свет першая друкаваная беларуская кніга. Гэта быў «Псалтыр».

Яе аўтарам быў біблейны цар Давід, а перакладчыкам, рэдактарам і выдаўцом — палачанін Францыск Скарына. Добра, што хаця б першая кніга — гістарычна ўстаноўлены факт. Бо сёння здаецца: спрэчка пра тое, якая ж беларуская кніга найлепшая, ніколі не аціхне. Дзеячы беларускай культуры працягваюць падводзіць кніжныя вынікі 2010 года.



6 жніўня 1517 года ў Празе пабачыла свет першая друкаваная беларуская кніга. Гэта быў «Псалтыр».

Яе аўтарам быў біблейны цар Давід, а перакладчыкам, рэдактарам і выдаўцом — палачанін Францыск Скарына. Добра, што хаця б першая кніга — гістарычна ўстаноўлены факт. Бо сёння здаецца: спрэчка пра тое, якая ж беларуская кніга найлепшая, ніколі не аціхне. Дзеячы беларускай культуры працягваюць падводзіць кніжныя вынікі 2010 года.


Падвядзенне кніжных вынікаў ужо зрабілася традыцыяй у нашай неафіцыйнай культуры. Балазе, беларускія культурныя інстытуты, якія бяруцца за такую адказную справу, так маргіналізаваныя нашым «схільным» да культурнага дыялогу дзяржапаратам, што спрос з іх невялікі: чытай, ацэньвай, абвяшчай. Чырвоных дарожак, імёнаў у канвертах, грашовых падарункаў і іншых прыкметаў прэстыжу тут, зазвычай, няма. А добрае слова — яно ўсім даспадобы.

Самымі грунтоўнымі на сёння можна назваць рэйтынгі газеты «Наша ніва» і Радыё «Свабода». Гэтыя СМІ запрашаюць экспертаў — уладальнікаў кнігарань, крытыкаў, літаратуразнаўцаў — і вызначаюць найлепшую кнігу паводле набраных балаў. Не бракуе ў прэсе і індывідуальных рэйтынгаў. І калі літаратурныя крытыкі імкнуцца падкрэсліць сваю староннасць і незалежнасць у справе ацэнкі, то супрацоўнікі выдавецтваў наадварот — судзяць толькі сваё, фактычна, сярод дзяцей сваіх выбіраюць. Колькі кніг — столькі і меркаванняў.

НАЙЛЕПШЫЯ КНІГІ ПА ВЕРСІІ «НОВАГА ЧАСУ»

Любы рэйтынг — справа суб’ектыўная. Калі кніга не фігуруе ў нейкім спісе — гэта не значыць, што яна нявартая. У Беларусі гэта толькі падкрэсліваецца, і чытаючае грамадства ўжо прызвычаілася ставіцца да розных экспертных ацэнак з разуменнем і нават з гумарам. Ацэнкі экспертаў адначасова агаляюць галоўныя праблемы кнігагандлю краіны. Кнігі рэгіянальных выдавецтваў не трапляюць у сталіцу, а сталічных — у рэгіёны. А ва ўшанаванні таго ці іншага аўтара паводле мастацкіх вартасцяў не на апошнім месцы — палітычныя крытэры. Рэклама кніжных навінак, лічы, адсутная, інстытут крытыкі — у стагнацыі... Рэйтынгі і прэміі сёння — ці не адзіны спосаб зрабіць цікавую кнігу заўважнай.

Усвядоміўшы гэта, культаглядальнікі «Новага часу» вырашылі апытаць супрацоўнікаў газеты з нагоды кніг, якія яны ўпадабалі цягам мінулага года. Паколькі такая апытанка ладзіцца намі ўпершыню, мы пакінулі ў аўтарскіх рэйтынгах і кнігі, выдадзеныя ў годзе 2009. Для беларускага кніжнага рынку — гэта, можна сказаць, навінкі.

Рэдакцыйны выбар кнігі–2010 «Новага часу» лічым невыпадковым і сімвалічным.

Вольга Хвоін, палітаглядальнік

1. Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы. Минск: НАРБ, 2010

«Вельмі ўражвае сухая мова, без эмоцый: «расстралялі столькі, габрэі займаліся тым і тым, забралі ў іх столькі шуб, столькі ботаў»... Людзі, якія камандавалі расстрэламі, расказваюць пра іх, як пра бытавыя рэчы».

2. Захар Шыбека. Гарадская цывілізацыя. Беларусь і свет. Вільня: ЕГУ, 2009.

«Пазнавальна. Мноства дробязяў, як, напрыклад, звесткі пра публічныя дамы ў Мінску. І ўвогуле — нечаканы разрэз жыцця сталіцы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя».

3. Рышард Капусцінскі. Імперыя. Мінск: Логвінаў, 2009.

«Гэтую кнігу я б увяла ў абавязковы курс журфаку «Як ствараць у рэпартажы эфект прысутнасці».

Генадзь Кеснер, палітаглядальнік

Валерий Карбалевич. Александр Лукашенко. Политический портрет. Москва: «Партизан», 2010. — 720 стр.

«Не мог уявіць, што так хутка праглыну такую аб’ёмную кнігу. Я не мог адарвацца!»

Барыс Пятровіч, рэдактар дадатку “Літаратурная Беларусь

«Тры найлепшыя кнігі года ў алфавітным парадку»:

1. Міхась Андрасюк. Вуліца добрай надзеі. Мінск: Медысонт, 2010.

2. Уладзімір Някляеў. Кон. Вершы двух стагоддзяў. Мінск: Лімарыюс, 2010.

3. Андрэй Хадановіч. Несіметрычныя сны. Мінск: Логвінаў, 2010 (Серыя «Кніга+аўдыё»).

Анатоль Мяльгуй, музычны аглядальнік

«Найлепшыя кнігі пра музыку»:

1. Зміцер Сасноўскі. Гісторыя беларускай музычнай культуры ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мінск: Харвест, 2010 (серыя «Неизвестная история»).

2. Вітаўт Мартыненка. Рок-online. Мінск, 2010.

3. Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. Незвычайная энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў. Мінск: Мастацкая літаратура, 2010.

Андрэй Расінскі, кінакрытык

«Фотаальбом года» — Андрэй Лянкевіч. Паганства /Andrei Liankevich. Pagan. На беларускай і ангельскай мовах. Крынкі (Польшча), Дом друку «Arx Baltica», 2010.

Марыя Мартысевіч, культаглядальнік

Найлепшы «фікшн». Курт Вонегут. Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад і паслямова Паўла Касцюкевіча. Мінск: Логвінаў, 2010 (Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны).

Найлепшы «нон-фікшн»: Вольга Бабкова. ...І цуды, і страхі. Мінск: Логвінаў, 2010 (серыя «Галерэя Б»).

Найлепшы зборнік паэзіі: Алесь Разанаў. Воплескі даланёю адною. Пункціры. Мінск: Логвінаў, 2010.

Алег Новікаў (Лёлік Ушкін), замежны аглядальнік

«Найлепшыя кнігі, якія мне падаравалі іх аўтары — мае карэфаны»:

1 .Сяргей Календа. Помнік атручаны людзям. Апавяданні, мініяцюры. Мінск: Галіяфы, 2009.

2. Міхась Башура. Думкі — гэта не гульня. Вершы. Мінск: Галіяфы, 2010.

3. Зміцер Вішнёў. Замак, пабудаваны з крапівы. Мінск: Галіяфы, 2010.

Аляксей Кароль, шэф-рэдактар

0. Виктор Мартинович. Параноя. Москва: АСТ; Астрель-СПб, 2009.

«Хаця кніга выдадзена ў мінулым годзе, але глыбінны падтэкст яе напоўніцу раскрыўся толькі ў гэтым годзе, асабліва на фоне снежаньскіх падзей».

1. Уладзімір Някляеў. Кон. Вершы двух стагоддзяў. Мінск: Лімарыюс, 2010.

«Рэдкі выпадак нават для сусветнай гісторыі, калі паэт пацвярджае свае вершы сваёй жыццёвай пазіцыяй, учынкамі ў палітыцы. На аднолькава высокай ноце таленту і мужнасці».

2. Генадзь Бураўкін. Лісты да запатрабавання. Вершы і паэмы. Мінск: Кнігазбор, 2010.

3. Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск: Медысонт, 2010.


-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Кніжныя вынікі 2010 года: агляд рэйтынгаў

«Наша ніва» вызначала найлепшыя кнігі ў дзвюх намінацыях.

Найлепшая мастацкая кніга: Ула­дзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт.

Найлепшая гістарычная кніга: Мікола Ермаловіч. Выбраныя творы. Укладанне і каментар К. Цвіркі; прадмова А. Грыцкевіча. — Мінск: Кнігазбор (серыя “Беларускі кнігазбор).

Радыё «Свабода». Кніга года — Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. Укладанне, прадмова і каментары М. Скоблы. Мінск: Лімарыюс (серыя “Галасы Айчыны).

Валянцін Акудовіч для праграмы Радыё «Свабода» «Пяцікніжжа свабоды»:

Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца. Укладальнік Ірына Дубянецкая. Мінск: “Тэхналогія, 2010 (Кніга прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння і 50-годдзю святарства айца Аляксандра Надсана, беларускага грэка-каталіцкага святара, апостальскага візітатара беларусаў-каталікоў замежжа).

Павел Касцюкевіч, прэс-дырэктар выдавецтва «Логвінаў» — для блогу выдавецтва (найлепшая кніга па выніках года і водгуках чытачоў) — Мікаэль Ніемі. Папулярная музыка з Вітулы. Раман. Пераклад са шведскай Вольгі Цвіркі (серыя “Кнігарня “Наша Ніва).

Зміцер Вішнёў, сузаснавальнік выдавецтва «Галіяфы» — для сайту грамадскай кампаніі «Будзьма!»:

Юры Станкевіч. П’яўка (сумесны праект з выдавецтвам “Каўчэг).

Ганна Кісліцына для газеты «Звязда»:

Найлепшая кніга прозы — Юры Станкевіч. П’яўка. Мінск: «Галіяфы».

Найлепшыя кнігі паэзіі — Адам Глобус. Новае неба. Мінск: Галіяфы; Андрэй Хадановіч. Несіметрычныя сны. Мінск: Логвінаў.
 

Каментаваць