Конкурс альтэрнатыўных вокладак беларускіх кніг

 Кампанія «Будзьма беларусамі!» абвясціла конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг.

Перыядычна ў байнэце гуляюць народныя крэатыўныя прыдумкі, звязаныя з беларускай літаратурай: як (у альтэрнатыўным свеце) выглядалі б вокладкі галівудскіх фільмаў паводле беларускіх твораў, ці як інакш (зазвычай — смешна) маглі б выглядаць вокладкі беларускіх кніг, жарты і г.д. Кампанія “Будзьма беларусамі!” заўжды вітала крэатыўнасць і пачуццё гумару, а таму абвясціла конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг. Пры гэтым аўтары конкурса адзначаюць, што важнае не столькі выкшталцонае валоданне графічнымі рэдактарамі, колькі сама ідэя і падыход.

Вашы работы чакаюць на на паштовую скрыню razam@budzma.org  з пазнакай у тэме ліста “Вокладка-500”, альбо ў каментарах да гэтага допісу на сайце ці ў сацыяльных сетках. З лепшых альтэрнатыўных вокладак будзе зроблена галерэя, а вызначыць лепшых галасаванне. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Каментаваць