Квінтэсенцыя Ганны Чапурной-Алейнік

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча зараз працуе выстава “Квінтэсенцыя” лялькі і жывапісу Ганны Чапурной-Алейнік. Яшчэ два гаты таму дзяўчыну ведалі толькі як жывапісцы і графіка. А зараз, глядзіце: асноўная частка экспазіцыі — лялькі, ды якія!

 



Ганна Чапурная-Алейнік на адкрыцці выставы 13 жніўня 2014 г.


Нездарма назва выставы — “квінтэсенцыя”, з лаціны — “пяты элемент”, які таямнічым чынам выяўляе сутнасць рэчаў.

Тлумачу падрабязней: Ганна Чапурная-Алейнік сваіх цацачных герояў пасадзіла на каня. А некаторых — паклала. З некаторых зрабіла цнатлівых адзінарогаў.

Мала хто ведае, што менавіта так нараджалася еўрапейская арыстакратыя. У так званыя "цёмныя стагоддзі" частка сялянаў села на коней, каб абараняць інтарэсы другой часткі сялянаў супраць ворагаў. А потым з коней не злезла. І засталася панаваць у грамадстве.

Каму цікава, як гэта перададзена мастацтвам лялькі — у Музей Багдановіча ў Мінску, на вул.Багдановіча 7а!

Фота аўтара

Экспазіцыя “Квінтэсенцыі”

 

Каментаваць