Лічбавае мастацтва ў Нацыянальнай бібліятэцы

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova.



13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova.

Цырымонія адкрыцця фестывалю сабрала поўную залю гледачоў. Распачаў імпрэзу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, а пераняў эстафету куратар выставы Фёдар Ястраб. У сваім выступе ён зазначыў важнасць таго, што ў гэты раз у выставе больш актыўна ўдзельнічаюць не толькі мінскія і замежныя творцы, але і прадстаўнікі беларускіх рэгіёнаў. Афіцыйнымі прамовамі цырэмонія не абмежавалася – была невялічкая музычная частка і танцавальныя нумары.



Ужо ў трэці раз у галерэйным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўляюцца працы, выкананыя выключна ў лічбавым фармаце. Традыцыйна фестываль не абмяжоўваецца візуальным мастацтвам: акрамя пастаяннай экспазіцыі лічбавага фота і камп’ютарнай графікі адбудуцца паказы відэа-арту, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў, анімацыі і кароткаметражных фільмаў. Акрамя беларускіх мастакоў у фестывалі прымаюць удзел аўтары з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі ды іншых краін.

Вынікі фестывалю падсумуе конкурс, пераможцаў якога вызначыць журы. У яго склад увойдуць кінарэжысёр Аляксандр Яфрэмаў, куратар фестывалю Фёдар Ястраб, дызайнер Аляксандар Шчэпікаў, фотамастак Валерый Вядрэнка, рэжысёр-аніматар Аляксандр Ленкін і дызайнер Антон Баранаў. Творы будуць разгледжаны ў намінацыях “Лічбавае фота, “Камп’ютарная графіка, “Лічбавы жывапіс, “Відэа-арт, “Відэакліп музычны, “Анімацыя, “Рэкламны ролік і “Кароткі метр.



Выстава працягнецца да 18 студзеня і скончыцца урачыстым закрыццём, уручэннем дыпломаў пераможцам конкурсу і канцэртам электроннай музыкі.
 

Каментаваць