Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца: лонг-ліст

12 студзеня журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 год.

У алфавітным парадку ў спіс увайшлі наступныя аўтары і іх творы:

12 студзеня журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 год.

У алфавітным парадку ў спіс увайшлі наступныя аўтары і іх творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы (Мінск: Логвінаў)
2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе)
3. Лявон Вольскі “Міларусь (Мінск: Медыял, серыя “Кнігарня Пісьменніка)
4. Віктар Карамазаў “Мастак і парабкі (Мінск: Медысонт)
5. Павал Касцюкевіч “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту (Мінск: Логвінаў)
6. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы)
7. Аляксандр Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе)
8. Ян Максімюк “Словы ў голым полі (Мінск: Логвінаў, серыя “Галерэя “Б)
9. Віктар Марціновіч “Сцюдзёны вырай (электроннае выданне, 34mag.net)
10. Ала Сямёнава “У святой краіне выгнання (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня пісьменніка)
11. Андрэй Федарэнка “Мяжа (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак)
12. Макс Шчур “Ліст, знойдзены на папялішчы (Познань: Белы крумкач)

• Заснавальнікі Літаратурнай прэміі Гедройца — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэмія будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы, дакументальнай прозы, эсэістыкі. На пачатку лютага 2012 года будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі. Ушанаванне лаўрэата адбудзецца 3 сакавіка ў Міжнародны дзень пісьменніка ў Мінску.

ГАЛОЎНЫ ПЕРАМОЖЦА АТРЫМАЕ ГРАШОВУЮ ЎЗНАГАРОДУ, СПОНСАР ЯКОЙ — ЗАТ “СОМБЕЛБАНК.

Мэты прэміі:
• ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906–2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопісу «Kultura» на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
• паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
• папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
• падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.

Журы прэміі:
Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Людміла Рублеўская, Маргарыта Аляшкевіч, Адам Паморскі, Пётр Казакевіч, Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)

Сакратарка прэміі — Марыя Мартысевіч.
Кантакты: (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях)
e-mail: penkonkurs@gmail.com)
 

Каментаваць