"Літаратурная Беларусь" адсвяткавала свой 100-ты нумар (відэа)

16 студзеня у мінскай галерэі “Ў” адбылася святочная вечарына з нагоды выхаду ў свет сотага нумару “Літаратурнай Беларусі”.

10 гадоў таму, пасля таго, як незалежныя пісьменнікі пазбавіліся свайго выдання — газеты "Літаратура і мастацтва" — пастаў праект "Літаратурная Беларусь". Ужо некалькі гадоў ён існуе ў рамках нашай газеты "Новы час". Напрыканцы 2014 года пабачыў свет юбілейны 100-ты нумар. Гэту падзею беларускія літаратары і новачасаўсцы вырашылі адзначыць

На імпрэзе выступілі кіраўнік праекта “Літаратурная Беларусь”, намеснік старшыні ГА “СБП”Алесь Пашкевіч, старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар газеты “Новы Час” Аляксей Кароль, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, журналіст Аляксандр Тамковіч.

Калектыў “Літаратурнай Беларусі” і “Новага Часу” павіншавалі Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, Ірына Багдановіч, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў. Былі таксама агучаныя віншаванні ад Народнага паэта Ніла Гілевіча (відэазварот) і старшыні Саюза мастакоў Беларусі Рыгора Сітніцы.

Таццяна Матафонава і Алесь Камоцкі выканалі свае песні.

Каментаваць