Ужо сёння "Літаратурная Беларусь" запрашае на міні-юбілей

16 студзеня (пятніца) у мінскай галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца святочная імпрэза з нагоды выхаду “Літаратурнай Беларусі” № 100. Пачатак у 18.00. Уваход вольны



У мерапрыемстве  возьмуць удзел:

Кіраўнік праекта “Літаратурная Беларусь” Алесь Пашкевіч, Старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч,
Галоўны рэдактар газеты “Новы Час” Аляксей Кароль,
Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч,
Старшыня Беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сітніца,

А таксама ганаровыя госці:

Пісьменнікі Уладзімер Арлоў, Ірына Багдановіч, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Уладзімер Някляеў, аўтар і выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Чакаецца відэасюрпрыз ад Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча!

Вядоўца вечара — Усевалад Сцебурака.

Арганізатары — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, газета “Новы Час”.

Каментаваць