«Litvintroll» і «Цінь Сонця» на раўнадзенства: у Мінску прайшоў фэст фолк-року (фотарэпартаж)

У нядзелю, 22 сакавіка, у сталічным клубе "Re:Public" адбыўся "Фэст вясновага раўнадзенства". На ім выступілі беларускія калектывы "Горынь", "Folcore", "Omut", "Litvintroll" і легенда ўкраінскага фолк-метала, гурт "Цінь сонця". Падрабязнасці з месца падзеі — у нашым фотарэпартажы.



«Цінь Сонця»


«Фэст вясновага раўнадзенства» — адзін з найбуйнейшых фестываляў этна-музыкі і народнага року на беларукай сцэне. Прыхільнікі фолк-музыкі яго чакалі даволі даўно.

Ужо а шостай гадзіне мінскі клуб "Re:Public" быў часткова запоўнены аматарамі этнамузычнага накірунку.

Вядоўца фэсту Алесь Таболіч

 

Першым на разагрэве ў публіцы выступіў гурт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Горынь». Калектыў не так часта выступае на такіх буйных сцэнах, як у "Re:Public". Але гледачы распачалі карагод на танцпляцы — і стала даволі ўтульна.

«Горынь»

Другімі падняліся на сцэну сталічны гурт "Folcore". Музыкі граюць у стылі шаманскага-фолк металу. Адну са сваіх песень калектыў выканаў на верш Якуба Коласа «Хмарка». Тут распачаўся мужчынскі слэм, які працягваўся ўвесь фэст.

"Folcore"

Наступнымі на сцэну выйшлі прадстаўнікі гурта "Omut". Цікава, што калектыў мае агульную салістку з "Folcore". Адну з кампазіцый танцпляц спяваў разам з музыкамі.

Бурнымі авацыямі наведвальнікі вечара сустракалі гурт "Litvintroll" — беларускага хэдлайнера фэсту і, напэўна, аднаго з самых моцных і знакамітых на прасторы беларускага фолк-металу. Нядаўна хлопцы вярнуліся з пецярбургскага фестывалю «День святого Патрика». А на сённяшнім канцэрце можна было выдзеліць іх версію на народную «Купалінку» і песню на матывы верша Петруся Броўкі «Пахне чабор». Затым адбыўся невялічкі перапынак.

"Litvintroll"

З наведвальнікамі канцэрта павітаўся па-беларуску фронтмэн і заснавільнік украінскага гурта «Цінь Сонця» Сяргей Васілюк. Дарэчы, былі відаць пару госцяў з Украіны ў нацыянальных вышыванках і цішотках. Адразу з танцпляцу распачаліся вітанні «Слава Україні! Героям слава!». Таксама саліст падзяваў усім беларусам, якія ваююць у зоне АТА і ўсім тым, хто неабыякавы да паўднёвага суседа.  

«Цінь Сонця» 

Каментаваць