Лявон Вольскі дасць бясплатны канцэрт у Мінску да 100-годдзя БНР

24 сакавіка ў клубе «Бруге» адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом Volski ў гонар 100-годдзя БНР. «Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Мінску», – напісаў музыка ў сваім Facebook.

Каб патрапіць на святочны канцэрт, які пачнецца а 16-й гадзіне, трэба было зарэгістравацца онлайн на адмысловай старонцы і атрымаць пацверджанне на мэйл.

600 запрашэнняў (у тым ліку 100 дадатковых) разыйшліся за 55 хвілін!

Адразу пасля канцэрта гурт з’язджае ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша.

Акрамя гэтага 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце каля Опернага тэатру ў Мінску праз тэлемост. Учора Лявон Вольскі выдаў новую песню «Героі не паміраюць», прысвечаную 100-годдзю БНР.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-03-24 03:28:50
Прабачце спадарства, але выказ ЯНЫ ў ДУШЫ НАМ ЗАзІРАЮЦЬ з пункту погляду Вялікай Паэзіі прымітыўны. Бо на гук чуецца зусім іншы варыянт. Мелодыя як мне падаецца не очань, але яе каментаваць болей не буду. Прапаную Лявону & Co. іншы варыянт спеву гэтай часткі песні. А менавіта:
Героі нашы шчэ мараць
Яны ў жыцці звеку памяць
І ў душах працягваюць жыць...
  • Anatol Starkou
  • 2018-03-24 13:17:47
Вось як цалкам выглядае прыпеў па майму варыянту:

Героі не паміраюць!
Яны нас не пакідаюць
У свеце слаты ды імжы.
Героі нашы шчэ мараць!
Яны ў жыцці звеку памяць
І ў душах працягваюць жыць.

Каментаваць