Лявон Вольскі, Dzieciuki і Nizkiz на рок-фэсце «Наш дзень»

На тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам 30 чэрвеня адбудзецца новы рок-фестываль «Наш дзень». У ім возьмуць удзел 12 лепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі.



У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.

Беларуская фестывальная культура развіваецца, у афішы ўсё больш фэстаў з удзелам папулярных замежных артыстаў. Але трохі  крыўдна, што класныя беларускія музыкі часцяком застаюцца на другім плане. Мы хочам выправіць гэтую сітуацыю па прыкладзе суседніх краін, дзе даўно шмат фэстаў з акцэнтам на сваю музыку, — кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.


Фестываль будзе адбывацца з 12.00 да 22.00. Вялікі лайн-ап дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы.

Ад станцыі метро «Малінаўка» будзе курсіраваць фестывальны аўтобус.

Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо — 4 км ад МКАД за аўтарынак «Малінаўка». Інфалінія: (033) 661 14 32.

За інфармацыяй пра мерапрыемства можна сачыць на старонках у Facebook і VK.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць