Лекцыя Аляксея Фралова "Беларуская музычная Атлантыда" ў галерэі «Ў»,

29 траўня ў межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучы універсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь" запрашаюць на лекцыю даследчыка музыкі, культуролага і краязнаўцы Аляксея Фралова «Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы на фоне культурных і антыкультурныя працэсаў". Лекцыя адбудзецца ў галерэі «Ў», пачатак а 18.30 , уваход вольны.



Гісторыю беларускай музыкі даследчыкі пачалі адкрываць адносна нядаўна. Чамусьці ў савецкі час мы маглі бачыць хоць бы рэшткі беларускай старажытнай архітэктуры, жывапісу, скульптуры, былі знаёмыя з помнікамі літаратуры, але практычна нічога не ведалі пра нашу музычную спадчыну. Шмат якія музычныя жанры, творы, прозвішчы кампазітараў у савецкай гісторыі беларускай музыкі проста не існавалі. На шчасце, сёння мы ўжо можам казаць пра багатую музычную культуру Беларусі, развітую сістэму жанраў, існаванні на нашых тэрыторыях некалькіх цэнтраў музычнага жыцця і пра вельмі цікавых аўтараў-кампазітараў.

Якім чынам была адкрыта гэтая «музычная Атлантыда» Беларусі? Хто «героі нашага часу» — даследчыкі, якія зрабілі сенсацыйныя знаходкі датычна адкрыцця новых фактаў, нотаў, імёнаў? Як развівалася беларуская музычная культура, пачынаючы з XV стагоддзя? Які культурна - гістарычны кантэкст неабходны сёння, каб гэта развіццё працягвалася?

Лекцыя адбудзецца ў галерэі «Ў», пачатак а 18.30 , уваход вольны.

Арганізатары забяспечваюць таксама online-трансляцыю

Інтэрв’ю з лектарам напярэдадні

Каментаваць