Лета прайшло не дарма. На Камсамольскім возеры адбыўся арт-пікнік "Freaky Summer Party 2015" (фотарэпартаж)

Сёлета надвор'е не такое цёплае і сонечнае, але арганізатары "Freaky Summer Party" выбралі суботу, 25 ліпеня, для самага буйнага пікніку сезону і не памыліліся. 



Гэта 3 музычныя сцэны, адукацыйная і дзіцячыя пляцоўкі, каля 50 кропак з забаўкамі ды яшчэ маркет аксесуараў, гульні і конкурсы, арт-інсталяцыі, вечарынкі. Карэспандэнты "Новага часу" трапілі на адзін дзень на лепшую летнюю прастору Мінску.

З дванаццаці гадзінаў дня невялічкі востраў ля Камсамольскага возера пачаў напаўняцца наведвальнікамі. Нельга было выдзеліць нейкую аўдыторыю: гэта і моладзь, людзі з сем'ямі, сталыя людзі. Некаторыя лічаць падзею хіпстарскай, і нават пікніком для нефармалаў, але гэта кляймо нельга паставіць на Freaky Summer Party. Тут кожны мог знайсці нешта сваё, бо было прадстаўлена вельмі шмат пляцовак, стэндаў, аж тры розныя музычныя сцэны. Самы выйгрышны варыянт — прыйсці з сям'ёй ці з колам сябраў.

Індзейскі лагер  "TEEPEEKEE"

Кожнаму наведвальніку давалася мапа, дзе было намалявана звыш сарака забаўляльных аб'ектаў. Галоўныя з іх — адукацыйная і музычныя сцэны, а таксама вялікая дзіцячая пляцоўка. Секцыя "Edutainment" прысвечана ўрбаністыцы, гарадскому бізнесу і ўплыву блогераў і журналістаў на праблемы навакольнага асяроддзя. Пра гэта пагутарылі вядомыя мінскія блогеры Дзяніс Блішч, Антон Матолька і Андрэй Эзерын.

Дзяніс Блішч, Антон Матолька, Андрэй Эзерын

Пра музыку на пікніку можна казаць шмат: гэта тры сцэны (галоўная, праекту 34mag і Jam market stage), звыш 20 музычных выканаўцаў. Па большасці з усіх пляцовак гучала электронная музыка, але наведвальнікаў каля саміх пляцовак было няшмат. Затое музыку можна было пачуць амаль з усіх кропак выспы.

Дзіцячая пляцоўка запоўніла ўвесь цэнтр вострава. Прастора была рэалізавана такім чынам, каб нават самы маленькі наведвальнік знайшоў сабе занятак: зоны творчасці і адпачынку, тэатральныя пастаноўкі, навуковыя шоу і кулінарныя майстар-класы. Прымаць удзел у некаторых гульнях маглі ўжо і тыя  ўдзельнікі, якія ўсё яшчэ лічаць сябе вялікі дзеткамі. Добра запомнілася дзіцячыя бібліятэка, "анлайнераўскі" бамбембол і індзейскі лагер  "TEEPEEKEE".

Пікнік працягваўся ўсю суботу да заходу сонца, а каму і гэтага не хапіла, тыя працягвалі адпачываць на афтарпаці ў бары "Хуліган". Чакаем годнага працягу і ў наступным годзе. 

Фота: Паўла Аксіновіча і Георгія Камісарава

Каментаваць