Міністэрства культуры не дало дазволу на знос трох старадаўніх дамоў у Горках (фота)

Міністэрства культуры прыйшло да высновы, што нельга выключыць са спіса аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны жылыя дамы № 4 і № 6 па вуліцы Ціміразева і дом № 3 па вуліцы Мічурына ў Горках.

З прапановай пра вывядзенне гэтых будынкаў з Рэестра культурных каштоўнасцяў Беларусі выступіў нядаўна створаны ў раённым цэнтры Грамадскі савет па захаванні і памнажэнні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, добраўпарадкаванні і сацыяльным развіцці горада Горкі і Горацкага раёна.

Выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры прайшло 26 красавіка. Прадстаўнікі Мінкультуры прыйшлі да высновы пра неабходнасць захавання ў рэестры аб'ектаў, з якіх у канцы XIX стагоддзя пачалося стварэнне сельскагаспадарчай акадэміі.

"Рашэнне Мінкультуры прынята строга ў межах дзейнага заканадаўства. Каб выключыць аб'екты са спіса нацыянальна-культурных каштоўнасцяў, трэба абгрунтаванне, што яны страцілі ўсе свае якасці, на падставе якіх могуць з'яўляцца помнікамі", — заявіў БелаПАН старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Паводле яго слоў, Грамадскі савет быў створаны мясцовай адміністрацыяй толькі дзеля таго, каб ад імя грамадскасці легітымізаваць прапанову Міністэрству культуры па зняцці статусу аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны з гэтых дамоў. "А чаму гэта зроблена? Падрыхтоўка "Дажынак", сціслыя тэрміны, і, адпаведна, лягчэй разбурыць, зрабіць прыгожыя газоны, пыл у вочы пусціць добраўпарадкаваннем, чым захаваць, рэстаўраваць, рэканструяваць", — сказаў Астаповіч.

Ён таксама адзначыў, што цяпер у Міністэрстве культуры знаходзіцца прапанова ад таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры аб уключэнні ў спіс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны дома ў Горках, дзе ў 1926—1928 гадах жыў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі. "Спадзяюся, што ў канцы красавіка гэта прапанова будзе разглядацца на пасяджэнні навукова-метадычнай рады", — сказаў Астаповіч.

Будынкі, што ахоўваюцца дзяржавай у Горках

Прапануем падборку фотаздымкаў горацкіх помнікаў архітэктуры, якія ўваходзяць у Рэестр Міністэрства культуры

Трэці вучэбны корпус БДСГА

Чацвёрты вучэбны корпус БДСГА

Адміністрацыйны корпус БДСГА. Раней тут быў Другі флігель Горы-горацкага інстытута

Дамы па адрасах Ціміразева 4 і 6 — былыя таксатарскія курсы Горы-горацкага інстытута.

Акадэмічная бальніца. Раней тут быў Першы флігель Горы-горацкага інстытута

Мічурына, 11

Мічурына, 2

Фотаздымкі Аляксандра Тэйніна

Паводле БелаПАН, horki.info

Каментаваць