Мая еўрапейская Беларусь

Падчас Беларускага еўрапейскага форума ў фае ДК МАЗа былі разгорнуты стэнды з работамі, дасланымі моладдзю на конкурс “Мая Еўрапейская Беларусь, абвешчаны Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць.

(На здымку: Яўген Шадко, яго карціна)
 



Падчас Беларускага еўрапейскага форума ў фае ДК МАЗа былі разгорнуты стэнды з работамі, дасланымі моладдзю на конкурс “Мая Еўрапейская Беларусь, абвешчаны Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць.

(На здымку: Яўген Шадко, яго карціна)
 

Лаўрэаты прэміі “За Свабоду думкі Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін сталі сябрамі ганаровага журы, якое ацэньвала працы. Ганаровага прыза конкурсу былі ўдастоены Наталля Левая і Таццяна Чаканава за мультыплікацыйны фільм “Першацвет. Ён незвычайны тым, што аўтаркі ўсё рабілі сваімі рукамі — абпальвалі фігуркі Падчас Беларускага еўрапейскага форума ў фае ДК МАЗа былі разгорнуты стэнды з работамі, дасланымі моладдзю на конкурс “Мая Еўрапейская з гліны, плялі карункі, выразалі сілуэты з паперы. У мініяцюрных вырабах ткацтва, вышыўкі, адлюстроўваецца ход гаспадарчага жыцця на зямлі — ад першага зярнятка, кінутага ў глебу, да восеньскіх клопатаў. Зіхаціць увесь беларускі свет, успрыняты з дзіцячай непасрэднасцю, гульнёй і казкай.

Дзяўчаты пачалі займацца творчасцю падчас навучання ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна на псіхолага-педагагічным факультэце. Адна з іх прац была адзначана прызам на “Арт-сесіі ў раздзеле “Мультымедыя ў Віцебску. Зараз маладыя выкладчыцы займаюцца з дзецьмі ў гуртках па кераміцы і ткацтву, вучаць іх ляпіць з гліны, цеста, вырабляць з паперы прыгожыя рэчы.

Малады мастак Яўген Шадко з Барысава быў узнагароджаны дыпломам за карціны, дасланыя на конкурс, а таксама за ажыццяўленне роспісаў будынка па вуліцы Якуба Коласа ў Мінску супольна з сябрамі БХД у рамках кампаніі “За сямейныя каштоўнасці. Роспісы на доме адлюстроўваюць мару юнакоў пра шчасце і гармонію з прыродай. Зараз Яўген вучыцца ў Торуньскім універсітэце па Праграме Кастуся Каліноўскага на аддзяленні жывапісу. Дыпломамі адзначаны падарожныя замалёўкі Паўла Белавуса, вершы Вадзіма Скарабагатага, фотаздымкі Дзяніса Караля.

Каментаваць