«Малады Фронт» запускае ўласнае інтэрнэт-радыё

«Малады Фронт» запускае ўласны канал інтэрнэт-радыё «MF-FM».


«Сёньня, у гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, запускаем беларускі радыёканал ў інтэрнэце. Маем амбіцыі адкрыць звычайную радыёстанцыю. Нават тэхнічна гэта магчыма ўжо зараз (праўда, на жаль, не з Беларусі). Але не маем пэўнасьці, ці трэба такое каму. Мы ня ведаем сытуацыю ў гэтай сфэры, гэта новы досьвед для нас. Таму на дадзены момант нашая мэта запусьціць сьціплы, але паўнавартасны праект радыёстанцыі «MF-FM» у інтэрнэце, і паглядзець, як адрэагуе на гэта мэтавая аўдыторыя», —  распавядаюць маладафронтаўцы на сайце арганізацыі.

Плануецца, што некаторы час радыё будзе выключна музычным. Але калі «MF-FM» збярэ сваю аўдыторыю — з'явяцца і аўтарскія радыёперадачы. Аўтары зазначаюць, што на хвалях маладафронтаўскага радыё не будзе брыдкаслоўя і радыкалізма.

Каментаваць