Маладзёжны тэатр адсвяткаваў 30-годдзе капуснікам на новай сцэне (фота)

Міністр культуры Барыс Святлоў у сваёй беларускамоўнай прамове-віншаванні трупе прыгадаў, што першай пастаноўкай Маладзёжнага тэатра стаў спектакль «Гэтыя незразумелыя старыя людзі...» паводле дакументальнай аповесці Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча».



Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр адзначае адразу дзве значныя падзеі: 30-годдзе тэатра і пераезд пасля шматгадовага бадзяння па чужых сцэнах ва ўласны новы будынак на Казлова, 17.

На навагодні капуснік у Маладзёжны прыйшлі калегі з усіх беларускіх тэатраў, мастацтвазнаўцы і афіцыйныя асобы з віншаваннямі і падарункамі. Пасля вясёлага, дасціпнага і жартаўлівага капусніка, дзе гарэзлівай форме закраналіся ў тым ліку і балючыя тэмы няпростага лёсу творчай асобы, неразумення грамадства ды спрадвечнай недафінансаванасці культуры, распачалася афіцыйная частка. Гучалі віншаванні і шчодра раздаваліся ўзнагароды, падзякі і граматы, адзначылі не толькі выдатных актораў,  без грамат не засталіся і іншыя супрацоўнікі тэатра — ад намеснікаў дырэктара да вахцёркі. 

Каментаваць