«Маналог. Леанід Левін»

18 красавіка а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма «Маналог. Леанід Левін», падрыхтаванага Белвідэацэнтрам, пра знакамітага беларускага архітэктара Леаніда Мендэлевіча Левіна.

У рамках праекта будзе дэманстравацца выстава фатаграфій пад назвай «Перажыць перажытае». Сапраўдны праект прадстаўляе творчасць аўтара шматлікіх манументальных работ, прысвечаных Халакосту і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, якія ажыццёўлены ў розных месцах Беларусі і за яе межамі.

Прадстаўляючы адну з галоўных тэм творчасці майстра, выстава дэманструе асаблівы філасофскі падыход Л.М. Левіна да асэнсавання трагедыі звычайнага чалавека ў гады вайны пры стварэнні мемарыяльных комплексаў. Выстава была ініцыявана Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Рау некалькі гадоў таму і экспанавалася ў розных гарадах Германіі і Беларусі. У рамках праекта таксама адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма “Маналог. Леанід Левін, (рэжысёр Андрэй Леўчык, аўтары сцэнарыя: Галіна Левіна, Вольга Крамянецкая, аператар Павел Зубрыцкі).

Л.М. Левін (нар. 25.07.1936, Мінск) — заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Ленінскай прэміі (у складзе аўтарскага калектыву адной з галоўных работ у творчасці мастака — мемарыяльнага комплексу “Хатынь (1968), двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэмій архітэктуры, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Акрамя комплексаў, прысвечаных ахвярам вайны, значная частка спадчыны аўтара — гэта ўдзел у архітэктурнай забудове Мінска і рэканструкцыі гістарычнай часткі горада.

Работа выставы плануецца па 20.04.2012.

Паводле artmuseum.by

Каментаваць