Марс-рок

4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» і «Vіgma» адбудзецца рэліз новага альбому “HMR гурта «марс-року» “ІQ48.



4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» і «Vіgma» адбудзецца рэліз новага альбому “HMR гурта «марс-року» “ІQ48.

HMR — абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў XX стагоддзя «прасунутая» моладзь азначала практычна ўсю больш-менш цяжкую рок-музыку, не толькі метал у яго кананічным выглядзе. Якраз тады сфармаваўся музычны і жыццёвы светапогляд хлопцаў з “ІQ48, а таксама пабачылі свет культавыя музычныя альбомы, якія змянілі эпоху і людзей. Такім чынам, “HMR — даніна павагі тым часам і той музыцы, так мовіць, вяртанне да каранёў, ну і, канешне, самаіронія.

“HMR складзены з 10 рок-баевікоў аўтарства “ІQ48 і аднаго сумеснага трэку «Дай сілы!» з вядомым беларускім рэперам Vіnsent’ам.

Гэта песні-развагі гарадскога хлопца пра кар’ерызм, мас-медыя, эміграцыю, самаіндыфікацыю сябе ў «каменных мінскіх джунглях» і ўвогуле пад сонцам. Ну і, канешне, адвечныя любоў і каханне.

Увесь альбом, ад напісання першай песні да апошняй рэкард-сесіі, быў створаны ўсяго за адзін год! Непасрэдна запіс “HMR адбыўся ў чэрвені-верасні 2011 года на ўласнай студыі «Таксафон» гітарыста “ІQ48 Паўла Яноўскага.

“HMR запісаны адноўленым складам гурта “ІQ48. Замест былога саксафону тут удзельнічае гітара Паўла Яноўскага (ён жа выступіў і ў ролі саўндпрадзюсара альбому), а за бас адказвае былы ўдзельнік гуртоў «Крамбамбуля» і “ZET Улад Плюшчаў. Канцэпцыю вокладкі “ІQ48 распрацавалі цалкам самастойна, а непасрэдна ажыццявіў гэтыя дызайн-ідэі яшчэ адзін гітарыст гурта Яўген Бузоўскі.

Цікава, што ў адной з кампазіцыяў альбома “HMR упершыню на Беларусі выкарыстаны экзатычны музычны інструмент — вамола.

Рэліз альбому “HMR адбудзецца 4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» і «Vіgma». Продаж першых асобнікаў будзе ажыццяўляцца непасрэдна на прэзентацыі “HMR, а потым у музычных крамах горада.

Прэзентацыя альбому “HMR пройдзе 4 лістапада ў мінскім клубе “Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) пры падтрымцы гурта «Разбітае сэрца пацана», а таксама “зорных гасцей.

Кошт квіткоў: першыя 100 — 35 000, астатнія — 40 000, у дзень канцэрту — 45 000, столікі — 55 000. Пачатак мерапрыемства а 19 гадзіне.

Даведкі па тэлефоне +375 29 649 08 88, +375 17 310 31 42.

Каментаваць