«Martin S.» прадставіў свой новы альбом у клубе «Re:public» (фотасправаздача)

 Беларускі музычных indie-гурт «Martin S.» гэтай восенню выпусціў  сваю другую кружэлку пад назвай «Першы». 28 кастрычніка на вялікай сцэне клуба «Re:public» музыкі прадставілі сваю новую кружэлку.



Калектыў у верасні мінулага года абвесціў пачатак краўдфандынгава праекта пад назвай «Альбом альбо смерць». Калі б гурт не змог сабраць патрэбныя сродкі (тры тысячы долараў), то запісаў бы столькі песень, на колькі хопіла сабраных грошай, і спыніў бы сваё існаванне назаўсёды.

1 чэрвеня музыкі абвесцілі, што сродкі сабраны цалкам і альбом мусіць быць.

Абмеркаванне:

  • Юрась
  • 2015-12-12 15:20:34
Пару дзён таму ў папяровым штотыднёвіку "Наша слова" (№49, 9.ХІІ.2015) выйшла рэцэнзія на другі альбом "Martin S." http://pawet.net/ns/2015/49/%E2%84%96_49_(1252).html

Каментаваць