Масленіца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства “Масленіца”



"Мы рады прапанаваць вясёлы адпачынак у самым прыгожым месцы пад Мінскам!

Толькі падчас нашага свята можна прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня" — заклікаюць арганізатары ў мерапрыемстве ў фэйсбуку.

На святкаванні будуць:

“Сустрэча” (выпяканне бліноў, дзіцячая гульнёвая пляцоўка)

“Зайгрыш” (гулянні, хаджэнне ў госці да гаспадароў, тэатр “Батлейка”)

“Разгул” (абыход моладдзю двароў, абрад “калодка” для халастых)

“Конскае свята” (аб’езд маладых коней і выезд бабкі-павітухі)

“Цешчын вечар”(завітанне да цёшчы на бліны)

“Залоўкіны пасядзелкі” (расповед пра масленічныя стравы маладой нявесткай)

“Даравальная нядзеля” (абрад “прабачальная бяседа”).

Наведнікі таксама змогуць :

♦ пачуць народную музыку і спевы ад вядомых фальклёрных калектываў

♦ паслухаць музычныя гурты:

“Рэха”, “Нагуаль”, “Мінскія музыкі”, “Мілавіца” і іншыя

♦ пакаштаваць бліны і іншыя масленічныя стравы

♦ паўдзельнічаць ў абрадзе “Пахаванне дзеда”

♦ пакатацца на верталёце, конях і санях

♦ спаліць пудзіла Марэны

♦ патанчыць на этна-дыскатэцы

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!

12 сакавіка 2016 года

з 12:00 да 17.00

Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск-Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі.

Падрабязная інфармацыя — www.etna.by

budzma.by

Каментаваць