Мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва запрашае

Паказаць беларускую інтэлектуальную гісторыю і культуру ў асобах — адна з мэтаў цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi. Мы канцэнтруем увагу аўдыторыі на думках і дзейнасці тых, хто спрычыняецца да развіцця нацыянальнага культурнага дыскурсу. Мы перабіраем постаці класікаў як фотаздымкі ў старым сямейным альбоме, каб разгледзець па-за іх “нерухомасцю жывое, актуальнае, роднае — тое, што тлумачыць нам нас саміх.

25 лістапада а 18.30 філосаф і літаратар Ігар Бабкоў у лекцыі “Міцкевіч як апокрыф чытае, думае і разважае пра ідэі вядомага польскага, літоўскага і беларускага паэта.

Хто такі Адам Міцкевіч у нашым “сямейным альбоме? Класік, які заняў сваё “нерухомае месца ў каноне як мінімум трох суседніх літаратур, ці рэальны, актуальны, палемічны ў сваіх выказваннях суразмоўца? Ігар Бабкоў дэманструе нам свой вопыт сумоўя з Адамам Міцкевічам, зазначаючы ў інтэрв’ю: “Міцкевіч для культуры рэгіёна дасюль застаецца апокрыфам, апокрыфам непрачытаным. І тыя стэрэатыпы, якімі прадстаўлены ў нашай культуры Міцкевіч, — гэта хутчэй спосабы не чытаць Міцкевіча, не думаць разам з ім і не звяртаць увагу на ягоныя словы, на ягоныя ідэі.

Тэма лекцыі можа ўспрымацца як выключна філалагічная. Але гэта не так. Як лекцыю, так і асобу самога лектара трэба разглядаць у кантэксце значна шырэйшым. Каб адмовіцца ад міфаў і клішэ, убачыць сапраўдную рэальнасць Міцкевіча, недастаткова толькі адной кампаратывістыкі і літаратуразнаўства, гэта ўжо пытанні ўладкаванасці, створанасці нацыянальнага дыскурсу, пытанні філасофскія. Запрашаем стаць сведкамі таго, як вырашае гэту задачу Ігар Бабкоў — адзін з творцаў беларускага культурнага ландшафту, асоба, якая сваім роздумам стварае адметны пункт гледжання, кропку адліку, зыходзячы з якіх можна знаходзіць новыя сэнсы, паглыбляць і развіваць разуменне і ўспрыманне феноменаў культуры.

Такім чынам, 25 лістапада на галерэйнай пляцоўцы — дзве асобы, два творцы, два філосафы, два паэты, два суразмоўцы… у кантэксце сучаснай беларускай культуры.

Запрашаем: пр. Ракасоўскага, 49

Уваход вольны!
 
Каментаваць