Мастацкі савет Мінгарвыканкама ўхваліў устаноўку ў Мінску памятнай дошкі ў гонар абвяшчэння БНР

Актывісты хочуць павесіць яе на будынак па вуліцы Валадарскага, дзе была абвешчаная рэспубліка, але ўлады пакуль марудзілі з дазволам.
Памятная дошка ў майстэрні. Здымак «Радыё Свабода»

Памятная дошка ў майстэрні. Здымак «Радыё Свабода»



«Паседжаньне мастацкага савета пры выканкаме адбылося, ён ухваліў ўсталяванне дошкі. Калі ў нас будзе на руках рашэнне Мінгарвыканкама, мы паведамім пра дату і час ўстаноўкі памятнай дошкі», — перадае БелаПАН словы кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва.

Сродкі на выраб памятнай дошкі сабралі за некалькі гадзін. Планавалася, што яе ўсталююць да 25 сакавіка, але ўладамі неафіцыйна было сказана, што «трэба рабіць усё па законе, каб былі праведзены ўсе працэдуры». Запланаваная дата ўстаноўкі некалькі разоў пераносілася, і калі гэтая падзея можа адбыцца, па-ранейшаму невядома.

Паводле naviny.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Таццяна
  • 2018-04-07 18:37:05
Добрая справа. Беларусы сумуюць по ўсяму роднаму. Такое ўражванне, што ад нас многа часу хавалі нашу гісторыю. Спадзяся, што прыйдзе час, калі ў школах будуць больш вывучаць, а ў краіне ўшаноўваць нашых знакамітых дзеячоў, а не чужынцкіх. І яшчэ я мару каб к нашай роднай мове змяніліся адносіны, каб людзі размаўлялі на сваей, а не на суседцкай мове. Шкада, што мы дазволілі абыякавасць і пагарду да сваей спадчыны.
  • ВР
  • 2018-04-08 11:37:07
Пра дошку на Валадарскага і не толькі: http://belisrael.info/?p=14773

Каментаваць