Мастак-сцэнограф: і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц

У гэтага чалавека зусім някідкая знешнасць: сярэдняга росту, сівы, з ахайнымі вусамі і бародкай, уважлівымі вачыма, буйным носам — усё як у многіх іншых. Але варта мастаку Феліксу Аляксеевічу Собалеву загаварыць, і разумееш, што сустрэўся з прафесіяналам, які добра ведае сваю справу.



— Схільнасць да мастацкага погляду на свет — гэта пакліканне ці штодзённая праца?

 

— І пакліканне, і праца. Ужо ў сярэдняй школе я быў дырэктарам школьнага тэатра. Трэба было ўмець усё рабіць самому, і я гэтаму вучыўся і вучыў іншых.

 

 

Фелікс Собалеў, Феликс Соболев, Гродна, мастак-сцэнограф, художник, тэатр

 

"Эскіз дэкарацыі да спектакля паводле п'есы А.Капкова «Слон»", кардон, тэмпера, 80х60 см, 1987г.

 

 

Па сканчэнні школы перада мной стаяў выбар: пайсці вучыцца ў МДУ на фізмат альбо ў Піцер на мастака. Лірыка перамагла фізіку, і я паступіў тады ў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кіно па спецыяльнасці сцэнограф. Скончыў яго ў 1965 годзе, а ўжо ў наступным служыў мастаком у штабе арміі.

 

Фелікс Собалеў, Феликс Соболев, Гродна, мастак-сцэнограф, художник, тэатр

 

Эскіз дэкарацыі да мюзікла Д.Керна «Кветка Місісіпі». Суперзанавес, папера, гуаш, 35х50 см, 2005г.

 

 

— Калі ласка, патлумачце недасведчаным, хто такі сцэнограф?

 

 

— Сцэнограф — мастак з “вузкай” спецыялізацыяй, бо задачай такога мастака з’яўляецца прасторавае вырашэнне сцэны. Але ў яго кампетэнцыі абсалютна ўсё: якасць агнёў рампы, малюнак і механіка занавеса, касцюмы, дэкарацыі, рэквізіт. Там і станкавая графіка, і манументальная скульптура, і  жывапіс.

 

І швец, і жнец, і на дудзе ігрэц.

 

 

Фелікс Собалеў, Феликс Соболев, Гродна, мастак-сцэнограф, художник, тэатр

 

"Эскіз касцюмаў да спектакля", кардон, тэмпера

 

 

— Вы адпрацавалі па асноўнай спецыяльнасці звыш 30 гадоў. Ці былі за мяжой?

 

 

— За час працы ў розных тэатрах Саюза і за мяжой я здзейсніў больш за 200 пастановак спектакляў розных жанраў: опера, аперэта, балет, драма, лялечны тэатр. За мяжой быў у Балгарыі. У Старой Загоры ставіў оперу “5 мільёнаў з хвосцікам”. Калі быў у Польшчы, паставіў п’есу “Шалёныя грошы” ў Познані.

 

 

Фелікс Собалеў, Феликс Соболев, Гродна, мастак-сцэнограф, художник, тэатр

 

"Эскіз дэкарацыі да спектакля", кардон, змешаная тэхніка, 80х60 см

 

 

— Пасля інстытута  Вы былі размеркаваныя ў Самару. Гэта “гарадок” як ў песні пяецца?

 

 

—Самара — “гарадок” з палутарамільённым насельніцтвам, цэнтр абароннай і касмічнай прамысловасці. А ў часе ВАВ там была стаўка Сталіна, размяшчаліся пасольствы і консульствы замежных дзяржаў. Мне давялося рэстаўраваць бункер айца народаў.

 

 

Фелікс Собалеў, Феликс Соболев, Гродна, мастак-сцэнограф, художник, тэатр

 

"Эскіз дэкарацыі да спектакля", кардон, тэмпера, 80х60 см

 

 

— Ваша самая маштабная работа ў Самары?

 

 

— Справа была ў 1986 годзе. Я працаваў галоўным мастаком у Гомельскім тэатры. Тут мяне запрасілі аформіць свята горада Самары — “гарадку” споўнілася 400 гадоў. Начальства хацела бліснуць і папрасіла мяне расстарацца. Ну я і пастараўся. У лютым здаў эскізы начальству, а свята прызначылі на 24 мая, у той перыяд, калі Волга найбольш паўнаводная. Гэта каб дзействы на вадзе максімальна наблізіць да гледачоў на беразе.

 

 

Запланавана было паказаць гісторыю Самары ад астрожскага горада да нашых дзён на караблях. Трэба было маляваць дэкарацыі для 170 судоў, 16 кацяроў. Хацелася “разынкі” ў аздабленні. Таму былі задзейнічаны найноўшыя тэхналогіі, лазернае пісьмо па вадзе. Для стварэння воднай сцэны працавалі помпы сямі танкераў.

 

 

Свята праходзіла вечарам і ўначы — эфект быў грандыёзны! Сцэны на караблях асвячаліся авіяцыйнымі пражэктарамі. Пасля канцэрта на прытопленых караблях (баржах) быў фейерверк — відовішча вельмі  ўражваючае, а напрыканцы — разынка — у цёмным небе раптам узнікла алае аблічча Уладзіміра Ілліча Леніна. Тканіну з партрэтам Ілліча цягнулі два верталёты, якія былі нябачныя на чорным небе…

 

 

— Сапраўды, раскошна! Я ведаю, што вы сябра Саюза тэатральных мастакоў (з 1966), сябра саюза мастакоў СССР і Беларусі (з 1977).

 

 

— Так, я з’яўляюся ўдзельнікам больш за 10 міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх выстаў. Працаваў 10 гадоў галоўным мастаком Гродзенскага тэатра драмы – афармляў “Паўлінку”, “Кароль, дама, валет” і многія іншыя пастаноўкі. На жаль, мой творчы патэнцыял не знайшоў належнага прымянення ў Гродзенскім тэатры. Пайшоў на пенсію.

 

 

Фелікс Собалеў, Феликс Соболев, Гродна, мастак-сцэнограф, художник, тэатр

 

"Эскіз дэкарацыі да спектакля", кардон, змешаная тэхніка, 1993 г.

 

 

— Чым займаецеся зараз?

 

— Займаюся праектаваннем кухань і шаф тыпу “купэ” і “камандор”. У гэтым мне дапамагаюць сыны — іх у мяне трое. Афармляў залы краязнаўчага музея, музея Пажарнага дэпо. Да мяне звярталіся па дапамогу ў рэстаўрацыі рэквізіту з Беларусьфільму. Трэба падумаць і пра здароўе — я далёка не юнак. У гэтым годзе мне спаўняецца 70 гадоў, рыхтуюся да юбілейнай выставы.

 

 

Фелікс Собалеў, Феликс Соболев, Гродна, мастак-сцэнограф, художник, тэатр

 

У сваёй майстэрні ў былых воданапорных вежах

 

 

Здымкі art.grodno.su і Гродзенская праўда

Каментаваць