Матылі-гіганты і ежа касманаўтаў на Фестывалі навукі ў Мінску (фота, відэа)

Фестываль навукі адбыўся ў мінскім Батанічным садзе ў Дзень горада.
Інстытут эксперыментальнай батанікі паказвае дзецям хімічныя эксперыменты з хларафілам.

Інстытут эксперыментальнай батанікі паказвае дзецям хімічныя эксперыменты з хларафілам.

Акадэмія навук Беларусі прадставіла свае дасягненні на мове, зразумелай нават першакласніку. Таму і не дзіўна, што каля пляцовак з хімічнымі эксперыментамі, археалогіяй і робатамі сабралася шмат дзяцей.

Госць фестывалю — усерасійскі фестываль навукі “NAUKA 0+” — найбуйнейшы расійскі праект у галіне навукі. Валанцёркі з Масквы, Марыя і Яна, другакурсніцы гістарычнага факультэта, прадставілі жытло старажытнага чалавека. Тут можна было накінуць на плечы сапраўдныя скуры тульскага кабана і цвярскога мядзведзя, а таксама памаляваць жалязняком, прывезеным з пячор Уралу.

Марыя Самарына і Яна Жалілава з Масквы

Марыя Самарына і Яна Жалілава з Масквы

Рэшткі неалітычнай керамікі з басейна ракі Сож, Усходняя Беларусь. Ім 7 тысяч гадоў

Рэшткі неалітычнай керамікі з басейна ракі Сож, Усходняя Беларусь. Ім 7 тысяч гадоў


Акрамя археалагічнай стаянкі, расійскія калегі арганізавалі пляцоўку, прысвечаную космасу, дзе можна было пакаштаваць ежу, якую ўжываюць касманаўты.

Пляцоўка Мінскага планетарыя

Пляцоўка Мінскага планетарыя


Пакатацца на электраскутарах запрашаў айчынны прыборабудаўнічы завод “Оптрон”. Дарослыя нават паўдзельнічалі ў конкурсе “Электрачарапаха”, сярод якога былі вызначаныя пераможцы.

У конкурсе паўдзельнічаў Паўлюк Канавальчык — журналіст, сузаснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Навінкі” (на фота справа)

У конкурсе паўдзельнічаў Паўлюк Канавальчык — журналіст, сузаснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Навінкі” (на фота справа)


Пераможцамі стануць самыя павольныя кіроўцы, якія ўтрымаюць раўнавагу на электраскутары і прыедуць да фінішу за найбольш доўгі час.

Аматары акіянскіх прыгод выпраўляліся ў “Мабільны музей акіяну”, які адмыслова прыехаў у Батанічны сад. Іх сустракаў дзевяцікласнік Аляксей Мазука. Хлопец на прафесійным узройні займаецца мадэляваннем. Яго работы можна ўбачыць унутры музея. 

Фота і відэа аўтаркі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-09-09 21:08:26
Спадабаўся "цвярозы мядзьведзь". Няўжо з Расеі?

Каментаваць