Мелодыя дабрачыннасці: музыкі падтрымалі маленькага хлопчыка (фотарэпартаж)

У апошні дзень восені Паліна Рэспубліка, калектыў Андрэя Сянькевіча ды гурт «Коктейль Шаляпина» і «Nizkiz» сабраліся ў мінскім пабе «Брюгге», каб падтрымаць маленькага Платона Караткевіча.
У хлопчыка выявілі пухліну на пазваночніку. Следствам яе далейшага росту магла бы стаць адмова ніжніх канечнасцяў і парушэнне працы тазавых органаў. Але на дадзены момант грошы на аперацыю ўжо сабралі і яна адбудзіцца ўзімку ў адной з ізраільскіх клінік. Пасля гэтага патрэбна працяглая і такая ж дарагая рэабілітацыя, на якую і збіралі грошы.

Першай выступіла Паліна Рэспубліка, незвычайна сольна і з сінтэзатарм. Спявачка прызналася, што павінна «разагрэць» публіку і правяла з ей сімвалічкую зарадку. Дарэчы, 1 снежня Паліна грае ў «Графіці», які там будзе склад — застаецца загадкай.

Другім на сцэну падняліся музыкі з праекту Андрэя Сянькевіча. Аўтар песень і мультыінструменталіст даволі вядомы не толькі ў Беларусі, але і за мяжою. Увосенню калектыў ездзіў у турнэ па краінам Балтыі, узімку тур працягнецца ў бок Германіі.

Напрыканцы выступу Андрэй запрасіў на сцэну свой былы гурт — «Коктейль Шаляпина». Калектыў вядомы ўжо некалькі год, але толькі сёлета з дапамогай краўдфандынгу выпусціў дэбютнік «Реаниматоры».

Апошні гурт хаваўся ў афішы як спецыяльны госць. Ім стаў калектыў з Магілёва «Nizkiz». Хлопцы граюць рок на беларускай і рускай мовах.  Музыкі выпусцілі дзве паўнафарматныя кружэлкі і рыхтуюць у новым годзе трэцюю.


Каментаваць