Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Менск старажытны»: сталіца святкуе 950 год (фота)

Ваяроў ад антычнасці да сярэдзіны XX стагоддзя можна пабачыць 9 і 10 верасня на фестывалі гістарычнай рэканструкцыі «Менск старажытны».


Першая ўзгадка Мінска адносіцца да бітвы на Нямізе ў 1067 годзе. Прайшло 950 гадоў, але горад пацярпеў не менш, чым у 10 войнах. Праз гэта сённяшні юбілей сталіцы прысвяцілі вайскоўцам, якія змагаліся за Мінск.

Галоўная падзея першага дня — рыцарскі турнір, які праходзіць у цэнтры Мінска, на рагу праспекта Пераможцаў і Машэрава. У рысталішчы воіны змагаліся за перамогу ў конным ды пешым спаборніцтве. А на стрэльбішчы прайшоў турнір паміж лучнікамі.

На фестывалі дзейнічае некалькі паходных лагераў: каструм рымскіх легіянераў, рыцарскі намёт вікінгаў, партызанскі часоў Другой сусветнай вайны і паходны лагер Расійскай арміі ды Вялікай арміі Напалеона.


У кожнай зоне арганізаваны міні-музей са зброяй, прадметамі побыту і ежай тых часоў.

На тэрыторыі фэста разгарнуўся горад майстроў, дзе праходзяць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справе. Кожны жадаючы можа паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў. Тут працуе інтэрактыўная пляцоўка, дзе вучаць старадаўнім танцам і гульням.

Сёлета на фэсце выступяць гурты «Рокаш», Lity Taler, Ivory, By Cry, Alkonost, Pawa, Aillion і калектыў Кацярыны Ваданосавай Fantasy Orchestra. Канцэртная праграма запланавана на вечаровы час.

У суботу фэст працягнецца да 23:00, а ў нядзелю скончыцца а 17 гадзіне. Уваход вольны.


 


Каментаваць