Міхась Баярын выступіць з “Крытыкай эмацыйнага розуму”

2 снежня ў 18.30 філосаф, паэт, эсэіст, перакладчык, знаўца санскрыту Міхась Баярын прачытае новую лекцыю з серыі “Галоўнае пытанне” Лятучага ўніверсітэта.



Герой фільма “Маладосць” Паола Сарэнціна кажа: “Эмоцыі — гэта ўсё, што ў нас ёсць”. Ніколі раней чалавек так высока не ўзносіў пачуцці. Мы жывем у свеце, дзе магчымы штучны розум, але немагчымыя шчутныя пачуцці. У нас ёсць цэлая тэалогія пачуццяў. Наша мэтафізыка пачынаецца з Эмоцыі. У падмурак чалавецтва мы паклалі эмацыйныя катэгорыі. Дык ці можа быць нешта вышэй?

Пачуцці - гэта тое, чым звычайна пагарджае наш Розум. Але немагчыма знайсці думкі, на пачатку якой не стаяла б эмоцыя. Тым больш, што гэтая пагарда - толькі эмоцыя. І чаго тады варты розум, не здольны ўзысці над пачуццямі? І ці магчыма ўвогуле - быць вышэй за пачуцці?..

У серыі лекцый “Галоўнае пытанне” філосаф, паэт, эсэіст, перакладчык, знаўца санскрыту Міхась Баярын з прамовай “Крытыка эмацыйнага розуму”. Лекцыя адбудзецца 2 снежня (серада) а 18.30.

Усіх жадаючых просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.

Дадатковая інфармацыя па тэл: +375297422040

Каментаваць