Міхась Раманюк — вандроўнік па краіне Беларусь

22 студзеня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца спектакль-гімн «ВАНДРОЎНІК» да 70-годдзя Міхася Раманюка.



Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык — Ларыса Сімаковіч.
 
 
На сцэне: 
 
 
— Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь фальклор-тэатр «ГОСЬЦІЦА»
 
 
— этнагурт «Горынь»
 
 
— этна-суполка БДУ культуры і мастацтва
 
 
— студэнты творчай майстэрні У.А.Мішчанчука БДМА
 
 
У спектаклі выкарыстаны фрагменты калекцыі навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «СКАРБНІЦА»
 
 

ЧЫРВОНАЯ  ЯГАДА,   ЧОРНЫ  ЖБАН…

 
 
Ягоны касмізм — раскіданыя па сусвету сузор’і.
Зорныя жмені  здабытага хараства.
Прыгаршчы адкрыццяў, здзіўленняў і дзівосаў, кінутыя шчодра на раллю 
беларускага Адраджэння.
Зерне ўзыходзіць. Чысціня ранішняй расы і радасць бязважкага снегу
зберагаюць зялёную рунь.
Вандроўнік па краіне Беларусь!
Збіральнік духоўных скарбаў  і  дыяментаў нацыянальнай спадчыны.
Чырвоная ягада, чорны жбан, кужэльнае павуцінне — усё спявае гімн і
захлынаецца ў радасці. Галосіць нечаканай навальніцай і  патанае ў
шчасці быць захаванымі… Каб  доўжыць,
доўжыць,
доўжыць,
доўжыць
існаванне…      гэтай загадкавай краіны…      Беларусь…

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць