Міхалок патэлефанаваў Матольку і выбачыўся

Днямі Байнэт зварухнуў чарговы скандал: саліст «Брута» Сяргей Міхалок падчас канцэрта на хутары Шаблі рэзка выказаўся ў адрас актывіста і блогера Антона Матолькі. Сёння Міхалок патэлефанаваў Матольку і выбачыўся.

Пра гэта блогер напісаў у фэйсбуку:

«Патэлефанаваў Сяргей Міхалок, папрасіў прабачэння. Размаўлялі 15 хвілін, ён растлумачыў усю сітуацыю.

P.S. Так, мне гэтага званка было дастаткова, і так, я не лічу гэтую гісторыю «крутым піярам».

P.P.S. Паважаю людзей, якія ўмеюць прызнаваць свае памылкі. Гэтага нашай Беларусі вельмі не хапае цяпер», — напісаў Матолька.

У каментары «НН» падрабязнасці размовы Матолька распавесці адмовіўся.


«Наша Ніва»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць