Мінчанін перамог у міжнародным конкурсе юных музыкаў «Шчаўкунок» (відэа)

Мінчанін Уладзіслаў Хандогій стаў пераможцам XV Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу юных музыкаў «Шчаўкунок», які прайшоў у Маскве. 



Уладзіслаў Хандогій выступаў на конкурсе ў класе фартэпіяна. Ён не толькі заняў першае месца сярод выканаўцаў на клавішных, але і стаў пераможцам глядацкага галасавання.
 
 
У фінале канкурсанты выступалі на сцэне знакамітай Канцэртнай залы імя П.І. Чайкоўскага ў суправаджэнні акадэмічнага сімфанічнага аркестра Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі.
 
 
Штогадовы конкурс «Шчаўкунок» быў заснаваны 15 гадоў таму тэлеканалам «Культура». Гэта адзіны на расійскім тэлебачанні музычны форум у галіне акадэмічнай музыкі, куды з'язджаюцца маладыя выканаўцы з усяго свету. Фінал спаборніцтва транслюецца ў прамым тэлеэфіры.
 
 
Выступ Уладзіслава можна паглядзець у запісу з 1 гадзіны 12 хвіліны.  
 
 

Абмеркаванне:

  • Бамбр
  • 2014-12-11 13:29:01
Бач ты, масквічы, але ж культурныя людзі - правільна назву краіны назвалі: Беларусь, а не Белоруссія. :) Хлопец малайчына, цудоўнае выкананне.
  • Тарэсса
  • 2014-12-11 13:31:56
Атрымала вялікую асалоду ад праслухоўвання! Дзякуй!

Каментаваць