Мінгарвыканкам адмовіўся патлумачыць, што такое «нізкі мастацкі ўзровень»

Мінскія ўлады ў асобе кіраўніцы ўпраўлення культуры Віталіны Рудзікавай далі зразумець арганізатарам канцэртаў, што дыялогу не будзе.

Віталіна Рудзікава

Віталіна Рудзікава

У звароце да мінскіх уладаў была ўзнятая праблема, з якой пастаянна сутыкаюцца арганізатары канцэртаў беларускіх і замежных музыкаў. Аўтары прасілі патлумачыць фармулёўку «нізкі мастацкі ўзровень», паводле якой ім забаранілі праводзіць дзясяткі мерапрыемстваў. У сваім адказе за подпісам кіраўнічкі ўпраўлення культуры Віталіны Рудзікавай, чыноўнікі нават падлічылі дакладную колькасць адмоваў у гастрольным пасведчанні, якія атрымалі тыя арганізатары, якія падпісалі зварот. Ад пачатку году да 31 траўня 2018 яны адмовілі 66 разоў.

Аднак, нешта тлумачыць з гэтай нагоды ўлады адмаўляюцца, паведамляе tuzinfm.by. У сваім адказе яны даюць звычайную адпіску: ёсць закон (Кодэкс аб культуры) і яны не надзеленыя правам яго тлумачыць.
«Адказ быў прадказальны, але мне ўсё адно вельмі шкада, што чыноўнікі занялі не канструктыўную пазіцыю. У дзейных нарматыўных актаў няма ані ўказанняў нешта тлумачыць, але няма і забароны на тое, дык чаму бы не стварыць прынамсі бачнасць дыялогу?», – кажа ў камэнтары TuzinFM адзін з ініцыятараў звароту, дырэктар клубу ili Яўген Бялоў. Ён дадае, што не задаволены такім адказам і прапрацоўвае разам з калегамі далейшыя дзеянні для выпраўлення сітуацыі. «Для нас абсалютна відавочна, што размова ідзе пра цэнзуру і падобная практыка недарэчная ў сучасным грамадстве. Яна толькі запавольвае развіццё нашай культуры і замінае арганізоўваць якасны культурны дасуг», – дадае прамоўтэр.

  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-07-18 01:31:08
Цыцкі ў яе ёсьць. А вось разуменьне таго,што такое сучасная культура, і ў прыватнасьці - мастацтва, а тым больш крытэры яго ўзроўняў (высокі, сярэдні, і нізкі?), здаецца няма.
  • Какос Маракос
  • 2018-07-18 11:30:19
Бачу на першым фота высокі мастацкі ўзровень. Нават два :)

Каментаваць