Мінск на выходныя стаў цэнтрам тату-мастацтва (фотарэпартаж)

У Палацы спорту адкрылася Другая міжнародная тату-канцвенцыя. Выстава дасягененняў тату-індустрыі сабрала звыш сотні майстроў і аматараў гэтага мастцтва з Беларусі і замежжа.



Пачынаючы з раніцы 19 верасня і да вечара 20 верасня наведвальнікі могуць даведацца пра тату-мастацтва, паназіраць за працай звыш сарака майстроў міжнароднага класу і нават зрабіць тату.

Акрамя працы салонаў на канвенцыі можна набыць спецыяльнае абсталяванне, тэматычную вопратку і аксесуары, а таксама паспрабаваць «набіць» свой першы малюнак на банане.

Акрамя таго можна пабачыць акспазіцыі аўтарскай мотатэхнікі ці праехаць на рампе са скейтбордам.

34 экспаната (59 адсоткаў) прадстаўляюць Беларусь

Крыху звыш траціны майстроў прыехалі з Расіі

Па аднаму майстру прадстаўляюць Кіеў, Адэсу і Польшчу

 

Тату-машынка

 

 

На адной назе партрэт Джэка Нікалсана, на другой — Браяна Крэнсана

 

Не толькі зусім маладыя набіваюць каляровыя тату

 

Галоўнай падзяй першага дня стаў конкурс татуіровак. Стартавы блок складаўся з трох намінацыях: «Рэалізм (фотарэалізм)», «Партрэт» і «Вялікая татуіроўка». У конкурсе прынялі удзел звыш сарака пяці чалавек. Журы складалася з 4 прафесійных экспертаў і аднаго выбранага у зале аматара.

Музычным складнікам першага дня стаў беларускі рэгі-гурт «Аддис Абеба», які пасля гадавога перапынку і ў зменіным складзе ўпершыню выйшаў на музычную сцэну

Тату-канвенцыя працягніцца і заўтра з 12 гадзін дня і па 23 вечара.

Каментаваць