Міжнародны паэтычны фэст «Вершы на асфальце» стартуе ў лютым

12, 13, 14, 15 лютага ў Мінску ў чацвёрты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей.



Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.
 
 
Ад сёння працуе сайт фестывалю: stralcou-fest.by
 
 
Мерапрыемствы будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: Галерэя «Ў» і Галерэя TUT.BY. Уваход на ўсе вечарыны вольны. Падрабязную праграму гл. ніжэй.
 
 
Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, партал TUT.BY, кампанія Prestigio, пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
 
 

«Вершы на асфальце». IV Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова

 
12.02 Чацвер
 
 
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
 
19.00 Фестывальны пралог.
 
Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадстаўляе вечарыну «Як намаляваць верш» з удзелам паэта Андрэя Хадановіча і мастака Райнхарда Кляйста (Германія). Спецыяльны госць — Уладзь Лянкевіч (гітара).
 
 
13.02 Пятніца
 
 
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
 
18.00-19.00 Антыпаэзія: вечар празаікаў Школы маладога пісьменніка.
 
19.00-20.00 «Усход-Захад»
 
Жанар Секербаева (Казахстан), Арвіс Вігулс і Сяргей Цімафееў (Латвія), Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія).
 
20.00-21.00 «Крок»: Юры Завадскі прадстаўляе кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Міхась Баярын, Сяргей Прылуцкі.
 
21.00 «Жыццё Марыі»: вечар Сяргея Жадана (Украіна) з удзелам перакладчыка Андрэя Хадановіча (Беларусь).
 
 
14.02 Субота
 
 
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
 
15.00-16.40 «Літаратура і мультыкультуралізм. Роля паэта як амбасадара культуры». Дыскусія з удзелам Жанар Секербаевай (Казахстан), Атэны Фарухсад (Швецыя), Уладзімера Арлова і Дзмітрыя Строцава (Беларусь).
 
Мадэратар: Юля Цімафеева.
 
17.00-17.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Спецыяльны госць — Атэна Фарухсад (Швецыя).
 
17.30-19.30 «Вялікае Княства Паэзіі».
 
Гінтарас Граяўскас, Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Юстына Баргельска (Польшча), Ірына Баташчук, Сяргей Жадан (Украіна), Лявон Баршчэўскі, Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталка Кучмель, Уладзь Лянкевіч (Беларусь).
 
 
20.00-22.00 Паэтычны СЛЭМ: Зборная Беларусі — зборная Украіны.
 
 
15.02 Нядзеля
 
 
Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова)
 
13.30 – 15.20 Беларускі Калегіюм прадстаўляе: «Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?» Дыскусія з удзелам Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Андрэя Хадановіча (Беларусь), Сяргея Цімафеева (Латвія), Юрыя Завадскага (Украіна).
 
Мадэратар: Ірына Дубянецкая.
 
15.30 – 16.30 Прэзентацыя дэбютных кніг паэзіі:
 
Кася Сянкевіч, Таня Скарынкіна, Антон Рудак, Юля Цімафеева.
 
16.40 – 17.00 Беларускі клімат: «Навязванне». Дзмітры Плакс (Беларусь-Швецыя): тэкст, Ігар Корзун: вязанне, Drum Ecstasy: шум.
 
 
17.00 Паэтычны марафон. 1-я частка
 
Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія), Юры Завадскі (Украіна), Ірына Бельская, Яўген Бясчасных, Ганна Аўчыннікава, Зміцер Вішнёў, Уладзімір Глазаў і Ярына Дашына (Беларусь).
 
18.30-18.50 Сяргей Балахонаў з музычнай праграмай «Гомельскае метро»
 
19.00 Паэтычны марафон. 2-я частка
 
Арвіс Вігулс (Латвія), Гінтарас Граяўскас і Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Сабіна Брыло, Таня Светашова, Стась Карпаў, Мікіта Найдзёнаў і Людка Сільнова (Беларусь).
 
20.30 Музычна-паэтычны Джэм
 
Уладзімір Лянкевіч, Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Сяргей Цімафееў, Дзмітро Лазуткін, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка (Украіна).
 
З удзелам музычных гуртоў:  Intelligency, TonqiXod, Triangle.
 
 
Па ўсіх пытаннях, датычных фестывалю, звяртайцеся па тэлефоне 8 (017) 2008091 альбо пішыце на адрас: sbp@lit-bel.org

Каментаваць