Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Моладзь БНФ аднаўляе прэмію «Коласаўскія чытанні»

Да 135-годзя нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа Моладзь БНФ вырашыла аднавіць сваю літаратурную прэмію для маладых паэтаў «Коласаўскія чытанні». Першую прэмію актывісты ўручылі ў 2015 годзе на імпрэзе, якая сабрала некалькі дзясяткаў маладых паэтаў.

Прэмія ладзіцца для падтрымкі і прапаганды творчасці маладых беларусаў, якія пішуць вершы па-беларуску на аматарскім узроўні. 

Для таго, каб прыняць удзел у “Коласаўскіх чытаннях” неабходна да 12 лістапада 2017 (уключна) даслаць свой верш (да 3 вершаў ад 1 удзельніка) на электронную пошту: moladzbelarus@gmail.com з пазнакай “Коласаўскія чытанні”. 

Верш павінен быць напісана самім удзельнікам і дагэтуль нідзе не апублікаваны. Да 17 лістапада журы конкурса, у якое ўваходзяць беларускія пісьменнікі і паэты, адбяруць найлепшыя вершы, і будуць абвешчаныя пераможцы. 

Усе ўдзельнікі будуць адзначаны памятнымі падарункамі, а тры пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.

www.racyja.com



Каментаваць