Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Морквацвет» і Камоцкі развіталіся з зімой (фота, відэа)

У музеі Янкі Купалы адбылася традыцыйная музычная вечарына з удзелам Алеся Камоцкага і гурта «Морквацвет».

Падобныя сяброўскія сустрэчы Алесь Камоцкі ладзіць два разы на год, пры пачатку лета і пад канец зімы, калі “вельмі хочацца зайграць канцэрцік, і зусім не хочацца прадаваць квіткі”, як адзначана на старонцы Facebook, створанай адмыслова пад гэтую падзею.


Алесь Камоцкі выканаў лірычныя песні ў тым ліку на вершы Максіма Багдановіча, а таксама пранікнёныя творы на матыў ірландскіх баладаў.



Вельмі яскравым і меладычным быў выступ маладога гурта “Морквацвет”.



 

Каментаваць