Музей Якуба Коласа запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Каласавіны–2012. “Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.


Арганізатарамі канферэнцыі, якая адбудзецца 1–2 лістапада ў музеі (220072, Мінск, вуліца Акадэмічная, 5), выступілі гэтая ўстанова культуры і Міністэрства культуры.



Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Каласавіны–2012. “Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.


Арганізатарамі канферэнцыі, якая адбудзецца 1–2 лістапада ў музеі (220072, Мінск, вуліца Акадэмічная, 5), выступілі гэтая ўстанова культуры і Міністэрства культуры.


Як паведаміла дырэктар музея Зінаіда Камароўская, да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца спецыялісты ў сферы навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стагоддзяў, гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, спецыялісты музейнай справы.


Сярод асноўных задач канферэнцыі яна назвала аналіз творчасці народнага паэта Беларусі, ролі Коласа і яго творчасці ў станаўленні, развіцці беларускай літаратуры і розных галін культуры Беларусі; творчага ўкладу паэта ў развіццё і станаўленне дзяржаўнасці і ідэалогіі краіны; разгляд фундаментальных пытанняў коласазнаўства на пачатку ХХІ стагоддзя, кансалідацыя творчых і навуковых сілаў Беларусі і краін замежжа па ўсебаковаму вывучэнню і шматбаковай папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі сярод шырокіх слаёў грамадства.


Падчас пленарнага і секцыйных пасяджэнняў канферэнцыі будуць разглядацца наступныя праблемы:

1.Творчасць народнага паэта Беларусі як вектар развіцця нацыянальнай ідэі на мяжы стагоддзяў.

2. Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыняцці замежнага чытача.

3. Да пытання творчай пераемнасці: коласаўскія традыцыі ў сучаснай беларускай літаратуры.

4. Асобы з акружэння Якуба Коласа: дабрачынная дапамога паэта людзям, яго творчыя і дзелавыя кантакты перыяду 1941 – 1956 гадоў (да выяўлення новых персаналій).

5. Коласазнаўства ў ХХІ стагоддзі: творчы пошук і новыя метадалагічныя аспекты;

6. Імя Якуба Коласа ў сеціве (да праблемы фарміравання новых музейных брэндаў сродкамі сучасных інфармацыйных тэхналогій).

7. Навуковае коласазнаўства і музеалогія: у нагу з часам (ушанаванне і папулярызацыя нацыянальнай культурнай спадчыны: інавацыі ў галіне інтэрпрэтацыі жыцця і творчасці Якуба Коласа ў экспазіцыйнай і навукова-асветнай дзейнасці музея; актуальныя пытанні захавання і навуковай апрацоўкі творчай і жыццёвай спадчыны паэта; ушанаванне памяці Якуба Коласа на яго малой радзіме: праблемы захавання мемарыяльнай спадчына песняра і новыя формы работы з наведвальнікамі ў філіяле музея “Мікалаеўшчына).


Як адзначыла дырэктар музея, па выніках працы канферэнцыі запланавана выданне зборніка матэрыялаў “Каласавіны.


Яна звярнула ўвагу на тое, што праезд і пражыванне аплочваюцца за кошт удзельнікаў канферэнцыі, а на выданне зборніка дакладаў “Каласавіны і арганізацыйныя выдаткі кожнаму ўдзельніку канферэнцыі неабходна ўнесці 50 тыс. руб.


З усімі пытаннямі па ўдзелу ў канферэнцыі неабходна звяртацца па тэлефонах у Мінску: 284-15-84, 284-05-55, факс: 284-19-40,
Электронная адрэса: (muzeyкolas@yandex.ru).

Каментаваць